Вы тут

Жыць пад мірным небам


Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх СМІ 5 мая ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой», перадае БелТА.


«У наша прафесійнае свята і напярэдадні Вялікага Дня Перамогі ў нас добрая традыцыя склалася: прадстаўнікі найбуйнейшых сродкаў масавай інфармацыі і Міністэрства інфармацыі выязджаюць на адну з памятных мясцін, якія сімвалізуюць Вялікую Перамогу», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Міністр падкрэсліў: «Другі год мы прыязджаем да стэлы „Мінск — горад-герой“, каб ускласці кветкі, аддаць даніну памяці тым, хто аддаў свае жыцці за тое, каб мы (не хацелася б гаварыць высакамоўныя словы, але іншых, на жаль, не магу знайсці) жылі пад мірным небам. Каб мы маглі будаваць сваю краіну, маглі жыць без нягод, нейкага цяжару і ўсіх тых жахаў, якія нам былі запланаваны тымі, хто прыйшоў з Захаду з фашысцкай ідэалогіяй на нашу зямлю і знішчыў трэць нашага насельніцтва».

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?