Вы тут

Прадстаўнікі дыяспар усклалі кветкі на плошчы Перамогі


Памяць ахвяр вайны ўшанавалі супрацоўнікі Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, а таксама прадстаўнікі Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства «Аястан», Беларускай цыганскай дыяспары, грамадскіх аб’яднанняў «Русь», «Татара-башкірская культурная спадчына», «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў», «Афганская абшчына», Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. 


Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак адзначыў, што ў Беларусі пражывае 156 прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і дзейнічае 25 рэлігійных канфесій і аб’яднанняў, менавіта таму вельмі важна зберагаць міжнацыянальную і міжканфесійную згоду.

— Плошча Перамогі — гэта сакральнае месца для кожнага беларуса. Сёння для нас вельмі каштоўная Перамога, таму што з кожным днём мы ўсё мацней усведамляем, наколькі шмат трэба зрабіць сучаснаму пакаленню, каб захаваць мір і згоду на беларускай зямлі. 

Старшыня Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага грамадства «Айастан» Георгій Егіазаран распавёў, што тры дні таму Беларусь наведаў унук маршала Івана Баграмяна — камандуючага Першым Прыбалтыйскім фронтам, які атрымаў Зорку Героя Савецкага Саюза за вызваленне Беларусі. У пачатку чэрвеня ўнукі маршала плануюць візіт у Віцебск. 

— 9 мая — гэта вялікае свята, асабліва для тых, хто нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, бо гэта наша краіна вызваліла сусвет ад фашызму. Сёння, на жаль, гісторыя перапісваецца. Мяркую, калі б аб гэтым дазналіся тыя бабулі і дзяды, якія ваявалі, яны б вельмі пакрыўдзіліся, — дадаў Георгій Егіазаран. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».