Вы тут

Сёння ўначы замаразкі да мінус 3 градусаў, а потым пацяпленне


Вось і прыйшоў май. Здавалася б, апошні месяц вясны ў нас традыцыйна бывае досыць цёплым. Але, у той жа час, у першай палове мая начныя замаразкі цалкам магчымыя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Аб істотных замаразках надворе нам нагадае ўжо ў ноч на пятніцу. У гэтыя суткі ўдзень сінаптычныя ўмовы ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай у заходніх і паўночна-заходніх раёнах краіны адабецца ўплыў атмасфернага фронту. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень месцамі ў заходніх і паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы ўначы слабы, удзень умераны, пры навальніцах парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 градуса да 6 цяпла, месцамі замаразкі — ад нуля да мінус 3 градусаў, па захадзе Беларусі да плюс 9 градусаў. Максімальная тэмпература ўдзень чакаецца ад плюс 15 градусаў да 21 градуса вышэй за нуль. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць.

У суботу — 7 мая, надвор’е будзе вызначаць маларухомая франтальная сістэма. Воблачна з праясненнямі, уначы пераважна па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад 3 да 10 цяпла, максімальная ўдзень — ад плюс 13 да плюс 20 градусаў.

У нядзелю краіна апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі нашага рэгіёна пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер Заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 4–10 цяпла, максімальная ўдзень — люс 12–18 грдусаў, месцамі па краіне да 20 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.