Вы тут

«Космас з-за аблокаў хмурыць бровы...»


Падборка вершаў Віктара Гардзея «Дзённы сад утульны і прыгожы...», якім адкрываецца красавіцкі нумар часопіса «Полымя», — з твораў зямных, прывязаных да нашых родных селішчаў. Але і тут прапісаліся такія «касмічныя» далягляды (верш «Посах мудраца»): «Космас з-за аблокаў хмурыць бровы/ І не шле ў самотнікі ганца./ Лёгкі на пад’ём кій араховы/ Ці дарожны посах мудраца?/ Тут уніз брысці душы заблуднай/ І знікаць далёка за імглой/ Па адным, павольна і марудна/ У бярэзніках, што пад гарой». 


Зіновій Прыгодзіч знаёміць чытача з двума апавяданнямі: «Дзікая архідэя» і «Ружовы туман». Нечаканай з’яўляецца паэтычная падборка Яўгена Гарадніцкага «Класіфікацыя падарожжаў у сне». Але ж «падарожжы ў сне ажыццяўляюцца кожным па непрадказальным маршруце», таму, пэўна, іншай формы, іншых мастацкіх сімвалаў ад знакамітага літаратуразнаўцы, доктара філалагічных навук Яўгена Гарадніцкага і не трэба было чакаць. 

Генадзь Аўласенка, якога болей ведаюць як дзіцячага пісьменніка, выступае з «амаль дэтэктыўнай аповесцю ў двух эпізодах» «Адплата». Вершаваная падборка Аляксандра Быкава носіць зразумелую, светлую назву — «На развітанне з зімою». І дзіўна было б, калі б вершы, сабраныя ў ёй, прыйшлі да чытача ў чэрвеньскім ці ліпеньскім нумары «Полымі». Друкуе «Полымя» і апавяданне Міледзія Кукуця «Туга па радзіме ў сыпучых пясках». 

Пра творчую індывідуальнасць малавядомага заходнебеларускага паэта Улад-Ініцкага — у артыкуле Міколы Мікуліча «Каб згінула цемра, прапала няволя...». Адна з самых цікавых публікацый нумара — успаміны Міколы Мятліцкага «Літаратура і мастацтва». Надзіва асабістыя, у многім, магчыма, суб’ектыўныя, яны ўсё ж прывабліваюць сваёй шчырасцю. 

Краязнаўцам краіны раю прачытаць запісаны Наталля Казапалянскай «круглы стол» «Дзе мой край?» У яго межах на пытанні часопіса адказваюць галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Максім Гальпяровіч, пісьменнік, краязнаўца Аляксандр Грудзіна, пісьменнік, супрацоўнік Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Міхась Казлоўскі, пісьменнік, краязнаўца Ігар Пракаповіч, пісьменнік, краязнаўца, загадчык літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра Сяргей Чыгрын. Міхась Казлоўскі сярод іншага заўважыў: «Лічу знакавым той факт, што 2022-гі абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Бо так шмат трэба зрабіць у напрамку аднаўлення гістарычнай памяці, справядлівасці, нацыянальнай самасвядомасці...»

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?