Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Вы будзеце залішне схільныя да крытыкі, выказвацца варта нешматслоўна і па справе. Таксама будзе магчымасць зменшыць напружаны тэмп працы, гэта дазволіць успомніць пра дом, пра сябе і іншыя прыемныя рэчы. У святы варта адправіцца ў невялікае падарожжа.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. Зможаце дамагчыся шмат чаго, калі не станеце ленавацца. Магчымы нечаканыя сустрэчы і знаёмствы ў сярэдзіне тыдня. Будзьце таварыскія. Не давярайце чуткам, інакш уласнаручна разбурыце адносіны са сваякамі. У чацвер давядзецца пераадолець усе цяжкасці, якія ўзнікнуць на вашым шляху, самастойна. У пятніцу атрымаеце важную навіну, якая абяцае змяніць ваша жыццё.


БЛІЗНЯТЫ. Вас наведаюць новыя ідэі, можаце чакаць натхнення і поспеху. Пытанне, якое мучыла, вырашыцца вельмі ўдала. Чакайце добрых навін і грашовых паступленняў. У выхадныя пастарайцеся ўдзяліць дастаткова ўвагі блізкім. Будуць удалымі паездкі і камандзіроўкі.


РАК. На гэтым тыдні вам прыйдзе ў галаву, што дзейнічаць лепш па плане, але для гэтага давядзецца многае ўпарадкаваць у самых розных жыццёвых сферах. Не варта спрабаваць вырашыць чужыя праблемы, каб забыцца пра свае. Лішнія справы рашуча адкідайце, займіцеся лепш асабістым жыццём. У чацвер ёсць шанц сустрэць па-сапраўднаму роднасную душу. У суботу варта разабрацца са старымі рэчамі і пачуццямі і выкінуць хлам не толькі з дому, але і з галавы.


ЛЕЎ. Надышоў час падвядзення вынікаў і завяршэння некаторых доўгатэрміновых спраў. З новымі праектамі пажадана пачакаць. Ёсць верагоднасць разрыву дзелавых адносін з-за катэгарычнасці выказванняў і дзеянняў партнёра. Паспрабуйце вырашыць усе рознагалоссі па магчымасці мірным шляхам. Пазбягайце сур'ёзных канфліктаў і адкрытых спрэчак, вам цяжка будзе трымаць сябе ў руках. У выхадныя надайце сабе больш часу, адпраўляйцеся ў лес ці на лецішча.


ДЗЕВА. Тыдзень у цэлым абяцае быць спрыяльным. Хоць вам, падобна, давядзецца некаторы час пабыць на другіх ролях, затое гэта прынясе карысць. Не адмахвайцеся ад парад, яны будуць па большай частцы разумныя. Калі вы на кагосьці пакрыўджаныя ці пакрыўдзілі кагосьці самі, паспрабуйце ўладзіць справу ў чацвер — гэты дзень добры для правядзення мірных перагавораў. У выхадныя зладзьце пікнік за горадам.


ШАЛІ. Надыходзячы тыдзень добры да змены стылю жыцця. Вам будзе прапанавана некалькі шанцаў на выбар, і адмахнуфцца ад змен наўрад ці атрымаецца. У сярэдзіне тыдня пажадана паводзіць сябе больш сціпла, устрымацца ад яхідных каментарыяў у дачыненні да навакольных і не занадта гучна заяўляць аб сабе. Выхадныя дні вы праведзяце весела і ярка. Будзе што ўспомніць.


СКАРПІЁН. Словы, якія могуць паўплываць на ваш лёс, будуць вымаўлены на гэтым тыдні, і жыццё зменіцца да лепшага. Перад вамі адкрыюцца новыя шляхі. Ідэі, якія прыдуць, ажыццявяцца і прынясуць прыбытак. Зоркі абяцаюць падарунак, так што рыхтуйцеся да незвычайных падзей.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні ваша ўвага павінна быць сканцэнтравана на паўсядзённых справах і дробных жыццёвых праблемах. Супрацоўніцтва з дзелавымі партнёрамі стане ўзаемавыгадным і плённым, калі карыслівыя асабістыя інтарэсы не будуць самамэтай. Цяпер спрыяльны момант для выхаду са складанай сітуа-цыі, што дазволіць рушыць наперад па кар'ернай лесвіцы. У пятніцу ніякіх важных спраў пачынаць не рэкамендуецца. У выхадныя варта прайсціся па крамах.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні можаце лёгка паддацца спакусе перайсці межы дазволенага. Зоркі нагадваюць: адрэналін можна атрымаць і іншым чынам, не дазваляйце сабе рызыкоўных выхадак. У выхадныя вы захочаце адчуць усю паўнату жыцця і будзеце здольныя здзейсніць некалькі неабдуманых крокаў, паспрабуйце заклікаць на дапамогу ўсю сваю асцярожнасць.


ВАДАЛІЎ. Не выключана, што на гэтым тыдні ваша актыўнасць будзе крыху абмежавана аб'ектыўнымі прычынамі. Не плывіце супраць цячэння, заставайцеся часова на другіх ролях, і менавіта гэтая тактыка прывядзе вас да найлепшага выніку. У чацвер будзьце асцярожныя, бо магчыма паступленне наўмысна скажонай інфармацыі, а таксама ўзрасце актыўнасць нядобразычліўцаў і канкурэнтаў. Нядзеля будзе ўдалым днём для пікніка з сябрамі.


РЫБЫ. Паклапаціцеся пра будучыню: чым больш намаганняў вы прыкладзяце і чым больш прадбачлівасці выявіце, тым лягчэй будзе справіцца з цяжкасцямі потым. У панядзелак і аўторак лепш ухіліцца ад шчырых размоў. На шляху рэалізацыі вашага творчага праекта пагражаюць узнікнуць перашкоды ў выглядзе незадаволенасці навакольных. Дасягнуць жаданага ў дзелавых перагаворах лепш за ўсё вам удасца ў чацвер. Субота — удалы дзень для садова-агародных работ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

У жыцці ўсё не так, як трэба, а як трэба, не ведаеце? Нейрахірург пра прыроду жаночага стрэса

У жыцці ўсё не так, як трэба, а як трэба, не ведаеце? Нейрахірург пра прыроду жаночага стрэса

Жанчыны з Вянеры, мужчыны з Марса. Закранаючы тэму жаночага стрэсу, так і хочацца ўзгадаць вядомую кнігу. Жанчыны і мужчыны розныя!

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.