Вы тут

У Ракаў шчаслівы месяц, у Цяльцоў — незабыўныя сюрпрызы


Гараскоп на май 2022 года


Фота: pixabay.com

АВЕН

Вельмі добры месяц, магчыма, нават самы лепшы за год. Вам можна чакаць падарункаў Сусвету. Будзеце выглядаць лепш, адносіны стануць больш гарманічнымі, палепшыцца фінансавая сітуацыя. Чакаюцца новыя поспехі ў навучанні. Таксама можа "выплыць" нейкая сітуацыя, звязаная з сястрой ці братам, сваякамі ці суседзямі. Будзьце гатовы да таго, што можа ламацца тэхніка, згубіцца тэлефон. Некаторыя нават пазбавяцца ад шкодных звычак, пойдуць да нарколага ці псіхолага.

Калі вы плануеце нараджэнне дзіцяці, то надыходзіць вельмі ўдалы перыяд для яго зачацця. Акрамя таго ў ваша жыццё вернуцца людзі з мінулага, адновяцца зносіны. Калі ў вас былі сваркі са сваякамі, вы памірыцеся.


ЦЯЛЕЦ

Май прынясе новыя незабыўныя сюрпрызы. Мацней за іншых змены адчуюць людзі, якія нарадзіліся з 5 па 7 мая. Гэта можа быць круты паварот у кар'еры, шлюб ці развод, а магчыма і пераезд. Падзеі будуць разьвівацца вельмі хутка. У некаторых можа закруціцца тайны раман ці з'явяцца адносіны, якія яны не захочуць афішаваць. Гэта таксама нядрэнны перыяд, каб заняцца псіхалогіяй і эзатэрыкай  і атрымаць падарункі з нябачных крыніц. Вас чакае прыбытак з-за мяжы -- магчыма пасылка або падарунак. Таксама верагодна каханне на адлегласці.

Не варта пачынаць новыя праекты, паколькі гэта небяспечна стратай грошай. Вам могуць вярнуць доўг, вернецеся на старую працу або скончыце праект, які доўжыцца вельмі доўга, і вам за яго заплацяць.


БЛІЗНЯТЫ

Знойдзеце сяброў з агульнымі інтарэсамі і мэтамі. Пра вас успомняць людзі, якіх вы даўно не бачылі. Вы паедзеце куды-небудзь, дзе даўно не былі. Адновіце штосьці, што даўно ўжо закінулі. Магчыма, гэта будуць адносіны з былымі партнёрамі ці вернецеся да старога стылю ў адзенні і знешнасці. Тэма кахання і рамантычных адносін выйдзе на першы план.

16 мая вас чакаюць навіны і змены на працы: звальненне, змена кіраўніцтва. Магчымая незразумелая сітуацыя са здароўем. Трэба будзе здаць аналізы, наведаць некалькіх урачоў, параўнаць дыягназ ці нават рыхтавацца да аперацыі. Магчыма, давядзецца змяніць рэжым харчавання, заняцца спортам, сесці на дыету або пазбавіцца ад шкодных звычак.

Самым важным перыядам будзе менавіта канец мая. 22 ў вас быццам бы ўставяць новую батарэйку. Вы засвеціцеся, і гэта вельмі добра для публічнасці, для таго, каб заявіць пра сябе. У канцы месяца можа закруціцца тайны раман ці пачнуцца рамантычныя адносіны з кім-небудзь здалёку. Гэта прымусіць паставіць новую планку -- пахудзець, палепшыць, змяніць стыль, асвоіць новую прафесію.


РАК

Май абяцае быць шчаслівым месяцам. У пачатку месяца Ракаў чакае поспех на працы: іх могуць павысіць ці прапанаваць добры праект. Гэты ўдалы час для людзей, якія займаюцца творчасцю.

У сярэдзіне месяца магчымы прыбытак. Вам могуць фінансава дапамагчы іншыя людзі. У жанчын магчымы шлюб, цяжарнасць ці нараджэнне дзіцяці.

У канцы месяца з'явяцца аднадумцы, а новыя пачынанні прынясуць даход. Ёсць шанц пачаць рамантычныя адносіны. Адбудзецца тое, чым Ракі не захочуць ні з кім дзяліцца: гэта могуць быць як дрэнныя, так і добрыя навіны.


ЛЕЎ

Узнікнуць пытанні з мінулага, якія лепш нарэшце вырашыць. Магчыма падарожжа за мяжу, ці ж прыйдзе пасылка, будуць кантакты з замежнікамі ці дапамога сваякоў з-за мяжы.

З 10 мая не пажадана планаваць паездкі, пералёты на самалёце, важныя сустрэчы. Нельга ў гэты перыяд падпісваць важныя дакументы і заключаць пагадненні, бо ёсць рызыка змяніць рашэнне. Могуць нечакана мяняцца планы і з'явіцца вялікае каханне.

У канцы месяца Львоў чакае добрая навіна, звязаная з кар'ерай, ці ж яны атрымаюць прапанову рукі і сэрца або заключаць афіцыйны шлюб.


ДЗЕВА

У гэтым месяцы трэба быць асцярожнымі. Трэцяга мая будзе спрыяльны дзень, калі Дзевы могуць атрымаць грошы. Гэта не заработная плата, а грошы ад дзяржавы ці фундатараў. У рэшце рэшт сітуацыя з фінансамі зменіцца да лепшага.

Пасля 11 мая будзе яшчэ нейкі прыбытак, аднак у яго будуць пэўныя абавязацельствы. Варта звярнуць увагу на працу і кар'еру. Самы час закрыць усе "хвасты" з мінулага і вырашыць даўно адкладзеныя пытанні. Узнікнуць праблемы, звязаныя з кім-небудзь з бацькоў ці іншых членаў сям'і.

З 22 мая чакаюцца новыя перспектывы на працы. Вы нарэшце зразумееце, чаго хочаце дасягнуць. Можаце вырашыць свае фінансавыя пытанні і выйсці з крызісу. Зьявіцца адчуваньне стабільнасьці. 30 мая можа прынесці новую працу са старымі знаёмымі.


ШАЛІ

Да 16 мая лепш не прымаць важных рашэнняў, хіба што вы сапраўды ведаеце, навошта імкніцеся і ўпэўненыя ў гэтым…. падумайце, ці вы хочаце гэтага надоўга.

Трэцяга мая ёсць шанц дамовіцца, правесці ўдала сустрэчы, спатканні, фінансавыя аперацыі.

10 мая — добры дзень для пераздачы або вяртання да навучання. Не рэкамендуецца рабіць важныя пакупкі, асабліва купляць тэхніку, падпісваць важныя дакументы…

 З 16 мая магчымыя навіны пра спадчыну, змены у выплатах (субсідыі, пенсіі, стыпендыі, аліменты). Гэта таксама можа адносіцца да даходаў вашых партнёраў.

Зменіцца шкала каштоўнасцяў, самаацэнка, ацэнка аплаты за вашу працу.

У канцы месяца чакаюся новыя знаёмствы, шмат зносін, кантактаў са сваякамі. Магчыма, вы будзеце прадаваць ці выбіраць аўто, ці заплануецца паездка машынай.


СКАРПІЁН

Май стане месяцам новых фінансавых магчымасцяў. Адбудуцца перамены ў рэжыме жыцця. Можа з'явіцца новы праект ці проста добрыя навіны. Ёсць верагоднасць камандзіровак.

Вам могуць вярнуць пазыку ці заплацяць за працу з мінулага. Асцярожна рабіце пакупкі. Будзе больш працы, могуць паступіць новыя прапановы.

Пасля 16 мая пачнецца новы этап жыцця. Гэта адаб'ецца на пытаннях адносін, змене месца жыхарства, нараджэнні дзяцей.

Да канца месяца адкрыюцца новыя магчымасці, фінансавае становішча істотна палепшыцца. Варта праявіць актыўнасць і добрасумленна працаваць.


СТРАЛЕЦ

Май будзе вельмі ўдалым месяцам. Пасля 3 мая чакаюць навіны пра дзяцей, а вольных прадстаўнікоў знака — новы раман ці хобі. Ёсць шанц атрымаць падарунак або выйграць у латарэю. З 11 мая зоркі прадказваюць шчаслівы перыяд жыцця.

Пасля16 мая можа захацецца ўзяць перапынак у зносінах і засяродзіцца на сваіх справах.

У канцы месяца ў жыцці з'явяцца новыя энергіі -- гэта можа быць новая праца або новы партнёр. Пасля 25 мая вельмі спрыяльны перыяд для творчасці, які можа прынесці добры вынік. У жыццё ўвойдуць новыя людзі. Надайце больш увагі свайму здароўю.


КАЗЯРОГ

Не трэба прымаць важныя рашэнні. Толькі ў выпадку, калі вы ўпэўнены ў сваіх рашэннях на 100 працэнтаў, можна. У пачатку месяца будуць добра вырашацца пытанні нерухомасці: продаж, пакупка, рамонт, змены ў інтэр'еры. У здароўі ключавым словам будзе "зноў": вы зноў сядзеце на дыету, зноў зробіце абследаванне або здасце аналізы. Добры момант спрабаваць або тэсціраваць новае харчаванне ці рэжым. З 10 мая і да канца месяца не пажадана рабіць аперацыі, штосьці можа пайсці не так. Таксама не пажадана падпісваць новыя кантракты, а вось узнаўляць можна.

16 мая магчыма вы паставіце канчатковую кропку ў адносінах з кімсьці, можа памяняцца кола зносін.

21 мая вас чакае паездка кудысьці ці пачатак рамонту. З 29 мая можа адбыцца штосьці вельмі прыемнае: спатканні, сустрэчы, дзеці, хобі, выйгрышы і паездка на адпачынак.


ВАДАЛІЎ

Зразумееце, з кім маеце зносіны, пазнаёміцеся з суседзямі ці новымі аднадумцамі. Магчымы новыя курсы або навучанне, якія будуць цікавыя. Можа з'явіцца новая сяброўка. Ёсць верагоднасць зблізіццая з сястрой, разам з ёй кудысьці паехаць.

Магчыма купля машыны або паездка ў прыемнае месца. Пачняце рабіць тое, што вам падабаецца, і гэта прынясе грошы.

Непажадана падпісваць важныя дакументы з 10 мая да канца месяца, рабіць дарагія пакупкі. Калі што, захоўвайце чэкі.

Могуць вярнуцца старыя пачуцці, перамір'е і прымірэнне.

16 мая могуць быць новыя падзеі ў кар'еры: звальненне ці наадварот павышэнне. Зменіцца ваш статус: шлюб ці развод. Калі шлюб, дык ён будзе доўгім.

29 мая верагодныя добраўпарадкаванне дома, госці, застолле. Гармонія ў адносінах з бацькамі, добрая навіна пра сваякоў. 30 мая могуць мяняцца планы, меркаванні.


РЫБЫ

Да 16 мая вялікая рызыка памылак, таму не пажадана прымаць важныя рашэнні. Гэта не датычыцца рашэнняў, якіх вы чакалі доўга і дакладна ўпэўнены ў іх. З 3 мая чакаюцца прыбыткі, матэрыяльныя падарункі ці самаацэнка паднімецца. Для вакалістаў прагназуюцца канцэрты. Для тых, хто мае праблемы з горлам і шчытавідкай, зоркі абяцаюць цудоўнае вырашэнне складаных пытанняў.

З 10 мая можна выбіраць нерухомасць і даваць задатак, але лепш не афармляць дакументы. Гэта датычыцца і набыцця тэхнікі.

З 16 мая надыходзіць добры перыяд для навучання, рэкламы, публікацый. З 25 мая ўдалымі будуць навядзенне парадку ў фінансавых пытаннях, аперацыі куплі-продажу, атрыманне дзяржаўных грошай, змяненне статусу -- вышэйшая пасада, пераезд або развод, якія паўплываюць на вашу фінансавую сітуацыю.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.