Вы тут

Якім будзе надвор’е 9 мая?


Насычаная забаўляльная праграма ў Дзень Перамогі так і кліча выйсці з дома. І, канешне, у гэтай сувязі ўсіх цікавіць надвор’е: будзе цёпла ці холадна, браць з сабой парасон ці не...


З высокай ступенню верагоднасці 9 мая чакаецца халодным, вільготным і ветраным. На надвор’е будзе ўплываць халодны антыцыклон з паўночнага Захаду Еўропы і прахладныя паветраныя масы з паўночных шырот.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёва-ўсходняй палове пройдуць дажджы, днём без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай шэрань, бачнасць да кіламетра. Вільготнасць да 70%. Вецер паўночны, умераны.

Тэмпература паветра раніцай ад −1 па паўночнаму захаду да +6 па паўднёваму ўсходу, у сярэдзіне дня ад +9 па поўначы да +15 па поўдні. Увечары тэмпература знізіцца і складзе +5 ..+9. З улікам вільготнасці і паўночнага ветра па адчуваннях будзе на 3-5 градусы халадней. Апранайцеся цяплей!

У сталіцы 9 мая чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночны, умераны. Раніцай каля 0, удзень +9..+12, увечары +5..+7.

Дарэчы, калі зазірнуць у гісторыю метэаназіранняў, 9 мая 1945 года было прахладна, ішоў дождж, і дзьмуў паўночны вецер. Дарэчы, з 45 года ападкі ў гэты дзень ішлі ў 50% выпадкаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.