Вы тут

Як ушаноўваюць ветэранаў і якія мерапрыемствы можна наведаць падчас свят


Сёння ў Беларусі жыве каля 2 тысяч ветэранаў і каля 10 тысяч асоб, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод грамадзян, якія пацярпелі ад вайны, 90 працэнтаў складаюць вязні фашызму. Пра сацыяльную падтрымку, якую могуць атрымаць гэтыя пажылыя людзі, у тым ліку пра выплаты да свята Перамогі, а таксама святочныя мерапрыемтсвы, якія пройдуць у краіне, расказалі спецыялісты.


Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне маюць дзяржаўныя сацыяльныя льготы ў сферы аховы здароўя, санаторна-курортнага лячэння, карыстанне транспартам, жыллёвай і іншых.

— Расходы на атрыманне дзяржаўных сацыяльных ільгот складаюць на аднаго чалавека ў год фактычна больш як дзве тысячы рублёў і ўключаюць у сябе бясплатнае забеспячэнне лекамі, выраб і рамонт зубных пратэзаў, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, у тым ліку пазачарговае, праезд на ўсіх відах гарадскога і прыгараднага пасажырскага транспарту, скідку ў 50 % ад платы за жыллёва-камунальныя паслугі, правядзенне рамонту жылых памяшканняў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. Таксама ў выпадку, калі ветэран, удзельнік вайны або асоба, якая пацярпела ад вайны, не скарысталася правам на санаторна-курортнае лячэнне, выплата складзе 10 базавых велічынь, — расказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка..

Да Дня Перамогі ўстаноўлена матэрыяльная дапамога ветэранам і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. У бягучым годзе яе памер склаў для ўдзельнікаў і інвалідаў вайны 1,8 тысячы рублёў, іншым катэгорыям ветэранаў вайны — 1 тысячу рублёў, членам сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў гады вайны, былым вязням фашызму, інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны, — 750 рублёў. Выплата ажыццяўлялася з 25 красавіка да 6 мая.

Акрамя аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, устаноўлены даплаты да пенсіі для такіх катэгорый, як ветэраны і тыя асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Гэта дадатковая штомесячная выплата, штомесячная ўзроставая даплата для асоб, якія дасягнулі 75 і 80 гадоў. Акрамя таго, да пенсіі штомесяц выплачваецца надбаўка на догляд.

— Такім чынам, сумарны памер штомесячнай выплаты да пенсіі для ўдзельнікаў вайны з 1 мая бягучага года складае ад 311 да 467 рублёў, — прывяла лічбы Марына Арцёменка. — Сумарныя расходы на бягучы год на выплату пенсій, уключаючы надбаўкі і павышэнні, складуць 152 мільёны рублёў.

Акрамя матэрыяльнай падтрымкі з боку дзяржавы, кожны ветэран сёння знаходзіцца ў полі зроку сацыяльных службаў. Сацыяльнае абслугоўванне атрымліваюць літаральна ўсе з іх. Да іх паслуг — 146 цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Кругласутачную медыцынскую і сацыяльную дапамогу атрымліваюць 127 ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў вайны. Сацыяльнымі паслугамі дома карыстаюцца 1859 чалавек. Амаль за 500 ветэранамі ажыццяўляецца догляд з выплатай дапамогі па доглядзе.

— Штогод у нас праходзяць абследаванні ўмоў, у якіх жывуць ветэраны, і ўсе заяўкі на аказанне дапамогі задавальняюцца ў поўным аб'ёме. Гэта можа быць абсалютна любая дапамога: прыборка прыдомавой тэрыторыі, аказанне паслуг па доглядзе. Адпаведна, сёння ўсе ветэраны забяспечаны клопатам сацыяльных службаў, — падкрэсліла Марына Арцёменка.

У Год гістарычнай памяці важна не толькі дайсці да кожнага ветэрана, але і захаваць яго асабістую гіторыю. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ініцыіравала некалькі акцый. Адна з іх — «Ганаруся подзвігам ветэрана-земляка». Галоўнымі героямі з'яўляюцца ветэраны і былыя вязні фашызму, людзі, якія ўдзельнічалі ў аднаўленні Беларусі. У рамках гэтай акцыі будзе знята больш за 50 відэаролікаў. Да 17 верасня бягучага года на іх аснове плануецца выдаць электронную кнігу памяці, складзеную са зваротаў ветэранаў да маладога пакалення.

Яшчэ адна акцыя — інфармацыйна-асветніцкая, праводзіцца сумесна з Міністэрствам інфармацыі і мае назву «Ваеннае пакаленне — мірнаму пакаленню». Рэспубліканскія і рэгіянальныя СМІ запісваюць дакументальныя ролікі, бяруць інтэрв'ю ў ветэранаў вайны, здымаюць сюжэты пра ваенныя і пасляваенныя падзеі.

— Сёння мы робім усё, каб захаваць памяць аб ветэранах, акружыць іх увагай і клопатам, стварыць умовы для паляпшэння іх жыцця. Мы ў неаплатным даўгу перад імі, таму дзяржава заўсёды клапацілася і будзе клапаціцца аб ветэранах для захавання гістарычнай памяці і будучыні нашай краіны, — адзначыла намеснік міністра.

Як расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення дзяржаўных сацыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч, ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску запланаваны шэраг святочных мерапрыемстваў, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія пройдуць гэтак жа маштабна, як і ў мінулыя гады. Гэта цырымоніі ўскладання кветак да мемарыялаў, наведванні музейных і гісторыка-культурных комплексаў, месцаў пахавання Герояў Вялікай Айчыннай вайны. А 9 мая па ўсёй краіне пройдуць масавыя народныя гулянні з ваенна-патрыятычнымі пляцоўкамі і канцэртнымі праграмамі. Напярэдадні і ў дзень свята адбудуцца індывідуальныя ўшанаванні ветэранаў, якія па стане здароўя не могуць выходзіць з дома і наведваць мерапрыемствы.

Галоўнымі мерапрыемтсвамі сталі ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў «Парк Перамогі», які прайшоў у сталічным Палацы Рэспублікі 6 мая. Раніцай 9 мая адбудзецца шэсце пакаленняў з ускладаннем вянкоў і кветак да манумента на плошчы Перамогі ў сталіцы. Кульмінацыяй святкавання стане святочны канцэрт «Памяць пакаленняў» 9 мая ў рамках тэлепраекта «Плошча Перамогі», а таксама ўрачыстыя салюты, якія роўна ў 23 гадзіны можна будзе назіраць у небе над сталіцай і абласнымі цэнтрамі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».