Вы тут

Беларусь памятае сваіх герояў


Сямён Якаўлевіч Ліпскі 1 мая адзначыў 100-гадовы юбілей. Ён быў прызваны ў Чырвоную Армію ў чэрвені 1941 года і быў залічаны курсантам у вучэбна-трэніровачную эскадрыллю. Дзень Перамогі сустрэў на аэрадроме ў Польшчы. Пасля вайны працягваў служыць у арміі. А пасля звальнення ў запас дзесяць гадоў быў камандзірам экіпажа санітарнай авіяцыі ў Мінску, потым працаваў дыспетчарам кіравання паветраным рухам.


На фота Сямён Якаўлевіч з праўнучкай Ірынай, якая працуе настаўніцай.


Васіля Фёдаравіча Кавалёва прызвалі на фронт, як толькі споўнілася васямнаццаць, у лістападзе 1943-га.

Быў камандзірам аддзялення, ваяваў на 3-м Беларускім фронце. Восенню 1944-га быў цяжка паранены. У маі 1945-га вяртаўся пасля лячэння на фронт. У цягніку і сустрэў Дзень Перамогі.

Пасля вайны стаў юрыстам, працаваў суддзёй, пасля — у адвакатуры.

На фота Васіль Фёдаравіч з унучкай Юліяй, якая працуе бухгалтарам, і з праўнучкай Лізай, 17-гадовай школьніцай.

Угледзьцеся ў вочы гэтых людзей — не толькі ветэранаў, але і іх нашчадкаў, якім яны падарылі жыццё і мір. У іх — любоў і шчасце. Тое, за што ваявала старэйшае пакаленне і што пакаленні наступныя будуць захоўваць і перадаваць сваім дзецям як самую каштоўную спадчыну.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.