Вы тут

Рэканструктары пакажуць эпізод бою батальёна міліцыі пад Магілёвам


Пад Магілёвам каля вёскі Гаі сёння пакажуць маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю эпізоду апошняга бою батальёна міліцыі пад камандаваннем капітана К. Уладзімірава.


Помнік байцам батальёна міліцыі капітана К.Уладзімірава ў вёсцы ГАІ. Фота з архіва БелТА

12 ліпеня 1941-га года міліцэйскі батальён быў узняты па трывозе і выведзены з горада. Яго байцы занялі мяжу на безназоўнай вышыні ў раёне вёскі Гаі, прыкрыўшы чыгуначны вузел з боку Шклова. Сёння гэтае месца знаёмая нам як вышыня Уладзімірава. Абаронцы ў прамым сэнсе слова трымаліся тут да апошняга. З 250 байцоў батальёна ў жывых засталося толькі 19. Пра тое, якімі жорсткімі тут былі баі, сведчаць шматлікія знаходкі, зробленыя пошукавікамі. Сёлета байцамі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» сумесна з прадстаўнікамі 52-га батальёна Мінабароны былі паднятыя астанкі яшчэ 8 байцоў, знойдзена шмат ваеннай зброі і амуніцыі. 

Сёння рэканструктары паспрабуюць перадаць атмасферу тых жахлівых хвілін ліпеня 41-га. У эпізодзе будуць прадэманстраваныя элементы паветранага і наземнага бою. Па словах магілёўскага пошукавіка Дзмітрыя Паклонскага ў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі будзе задзейнічана каля 100 рэканструктараў з усёй Беларусі. Найбольш актыўны ўдзел прымуць гомельскія, магілёўскія і мінскія аматары гэтага кірунку. Бой пачнецца з дарогі, па якой будзе рухацца калона нямецкай тэхнікі і пакрысе падымацца на вышыню. 

У праграме акрамя маштабнай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі эпізоду бою, выстава ваеннай і службовай тэхнікі, работа палявой кухні. На пад’ездзе да мемарыяла будзе несці вахту супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі, апрануты ў міліцэйскую форму мінулых гадоў на рэтраматацыкле «Дняпро». На прылеглай да помніка тэрыторыі размесціцца шэраг тэматычных пляцовак, будзе працаваць фотазона.

Напрыканцы адбудзецца канцэрт-рэквіем з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

Як паведамілі ў інстытуце МУС, у ходзе падрыхтоўкі да мерапрыемства на мемарыяле правялі рэканструкцыю з рэстаўрацыяй.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».