Вы тут

Дакументальныя матэрыялы часоў ВАВ прадставіла бібліятэка імя Я.Коласа


Году гістарычнай памяці прысвечана экспазіцыя дакументальных матэрыялаў часоў Вялікай Айчыннай вайны ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


На выставе «Ваенных гадоў жывая памяць», падрыхтаванай супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі, прадстаўлены кніжныя і перыядычныя выданні, якія выходзілі ў ваенны час. Гэта цэнтральныя, падпольныя і партызанскія выданні рэспубліканскіх, абласных і раённых друкарняў, якія выходзілі ў прыфрантавой паласе і на акупаванай тэрыторыі, паведамляецца на сайце ўстановы.

Сярод матэрыялаў выставы — цэнтральныя газеты «Известия», «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Чырвоная змена»; газеты-аднадзёнкі, газеты-улёткі, сярод іх «Кліч Радзімы» Ельскага РК КП(б)Б, «Чырвоны партызан» Васілішскага РК КП(б)Б, «Ленінец» Плешчаніцкага РК КП(б)Б і Мінскага партызанскага аб’яднанняў, «Партызан Беларусі» Пухавіцкага падпольнага РК КП(б)Б і інш.

Асаблівую цікавасць уяўляюць ілюстрацыі (малюнкі, фатаграфіі, шаржы), змешчаныя ў партызанскіх газетах. Клішэ работнікі падпольных друкарняў рабілі самі. Звычайны кавалак сухой бярозы або дуба, абрэзаны кавалак лінолеўма або гумы ў руках мясцовага партызанскага мастака-самавукі пераўвасабляўся ў вострую карыкатуру на ворага. Напрыклад, рэдактар Асіповіцкай раённай падпольнай газеты «За Савецкую Радзіму» Трацэўскі на лінолеўме намаляваў карту, якая наглядна паказвала лінію фронту, якую займала армія ў момант яе летняга наступу ў 1943 г. Такія карты часта даваліся ў розных падпольных газетах. Прымяненне клішэ на блізкія і зразумелыя народу тэмы рабіла падпольны друк больш цікавым.

Адной з самых распаўсюджаных формаў падпольнага друку ў тыле ворага з’яўляліся насценныя газеты, якія выходзілі ва ўсіх брыгадах і атрадах у вялікіх і малых баявых партызанскіх падраздзяленнях.

Друкаванае слова ў іх гучала ў самых разнастайных формах — і вершамі, і прозай ўперамешку з яркімі маляўнічымі малюнкамі. Насценныя газеты былі самыя розныя не толькі па свайму мастацкаму афармленню, але і па памеры. На стэлажах прадстаўлены партызанскія насценныя газеты — «Моладзь Беларусі ў барацьбе за Радзіму. Камсамольскі бюлетэнь» (№ 1, 1944 г.); «Мы адпомсцім. Газета Н-скай партызанскай брыгады». (№ 10, 1943 г.); «Народны мсцівец. Орган партыйнай арганізацыі Н-скага партызанскага палка». (№ 4, 1943 г.) і інш.

У экспазіцыі выставы – прыфрантавыя газеты: «За свабодную Беларусь», «За Савецкую Беларусь», «Сталінскі сцяг», «Чырвоная Армія». 

Тут жа дэманструецца і сатырычная пэрыёдыка часоў вайны.

У асобным раздзеле выставы прадстаўлены кнігі, якія выходзілі ў ваенны час у Маскве, Мінску, Фрунзе, Ташкенце і іншых гарадах: брашуры 1943 года з нарысамі пра герояў Савецкага Саюза, творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова, К. крапівы і інш. Сярод іх — паэма «Сцяг брыгады» А. Куляшова (1943 г.), удастоеная Дзяржаўнай прэміі. Сціплыя выданні, якія выходзілі невялікімі накладамі і ацалелыя ў адзінкавых экзэмплярах, з уладальніцкімі і дароўнымі надпісамі, захоўваюць памяць аб цяжкіх гадах вайны.

Фота: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.