На тэрыторыі пустыні Бадын-Джаран, якая знаходзіцца на мяжы правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай) і аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (Паўночны Кітай), знаходзяцца больш за сотня азёр, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго памерам і колерам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Плошча дзіўнай пустыні — каля 50 тысяч кв. кіламетраў. Тут знаходзяцца найвышэйшыя нерухомыя дзюны на Зямлі, вышыня некаторых з іх дасягае ажно паўкіламетра. Нягледзячы на сухі і ветраны клімат, іх утрымліваюць на месцы адталыя грунтавыя воды, якія бяруць пачатак за сотні кіламетраў.
Для пустыні характэрны пастаянны і даволі моцны вецер, які і фарміруе ўнікальныя ландшафты. Пад уздзеяннем гэтага ветру пясчаныя дзюны выдаюць гучны шум, які даследчыкі неафіцыйна завуць «свіст пяскоў».
У шматлікіх турыстаў, якія імкнуцца патрапіць у гэтыя мясціны, адной з галоўных забаў застаецца даследаванне размешчаных у пустыні азёр. Вадасховішчы знаходзяцца паміж дзюнамі, некаторыя з іх прэсныя, іншыя ж вельмі салёныя. Яны і далі пустыні яе назву, якая па-мангольску азначае «таямнічыя азёры». Адзіная рака Жошуй перасякае пустыню, фарміруючы ў ёй вялікую алювіяльную раўніну.
Усе азёры непаўторныя, некаторыя афарбаваны ў яркія колеры з-за калоній мікраарганізмаў, якія насяляюць іх, а ў салёных азёрах па берагах нярэдка ўтвараецца прыгожая саляная скарынка, дзякуючы чаму яны становяцца падобнымі на вялікія люстэркі ў разной аправе. Побач з прэснымі азёрамі можна ўбачыць не толькі ўнікальную пустынную расліннасць, але і колішнія паселішчы качэўнікаў.
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.