Вы тут

Як стаць пераможцам? Гэтыя простыя правілы зробяць ваша жыццё паспяховым


Кожны чалавек марыць пражыць цудоўнае жыццё — у радасці і шчасці, з моцным здароўем і выдатнымі адносінамі з людзьмі, поўнасцю рэалізаваць свой патэнцыял і дабіцца поспеху. Вы ўпэўнены, што ваша жыццё менавіта такое? Вы жывяце так, як марыце? Чыннік вашага шчасця ці няшчасця, поспеху ці няўдач, перамог ці параз, залежыць толькі ад вас. Дакладней, ад вашага меркавання аб сабе. Калі вы зменіце меркаванне аб сабе, то і ваша жыццё імгненна памяняецца. Менавіта ваша самаацэнка вызначае якасць вашага лёсу. Паспяховыя людзі перакананыя, што дабіцца сваіх мэт можна, калі верыць і хацець, а таксама ісці насустрач марам і працаваць для гэтага. Не чакайце. Час ніколі не будзе прыдатным. Ва ўсіх нас ёсць два варыянты: мы можам проста жыць, а можам ствараць уласнае цудоўнае жыццё. Памятайце, вы становіцеся тым, у што вы верыце.


Большасць людзей паспяховыя настолькі, наколькі яны вырашылі быць паспяховымі!

Кожнаму чалавеку неабходна штодня выконваць дзеянні, якія садзейнічаюць рэалізацыі яго патэнцыялу. Таксама важна дзякаваць за ўсе тыя даброты, якія вы атрымліваеце ад сусвету. Перш чым пачаць раскрываць свой патэнцыял, неабходна ўсвядоміць, што вы вартыя ўсяго самага лепшага. І наадварот, калі вы нешчаслівыя ці нечым не задаволеныя, калі вашыя думкі, пачуцці ці ўчынкі не пазітыўныя, гэта трэба выпраўляць. Якім бы ні было ваша сённяшняе становішча вам неабходна пераканаць сябе ў наступным:

«Я годны, цудоўны чалавек!» Звычайна мы перастаем верыць у сябе тады, калі сумняваемся ў сваіх здольнасцях і добрых якасцях. Няздольнасць прыняць сябе як добрага чалавека і правакуе незадаволенасць сваёй персонай. Паверце, існуе шмат прычын для таго, каб лічыць сябе тэленавітым. Пачнем з таго, што ўвесь сусвет круціцца вакол вас. Менавіта вы надаяце сэнс усяму, што бачыце ці чуеце. Вы валодаеце бязмежным патэнцыялам і здольныя пабудаваць сваё лепшае жыццё. Таким чынам, больш вы будзеце развіваць свае таленты ў сучаснасці, тым больш магчымасцяў у вас з’явіцца ў будучыні. Бо дзякуючы веры ў свій талент, можна ажыццявіць усё, на што вы па-сапраўднаму здольныя.

«Той, хто хоча атрымліваць асалоду ад добрай будучыні, не растрачвае сваю сучаснасць».

Вашыя мысленні і перакананні ствараюць вашу рэальнасць. Усе нашы негатыўнае ўяўленне аб сабе, — гэта тое, што мацней за ўсё абмяжоўвае нас, перашкаджае быць шчаслівымі і паспяховымі. Як правіла, яны заснаваны зусім не на фактах. І калі падвергнуць іх сумневам (а гэта тое, што вам і неабходна зрабіць) і развіць у сабе іншыя перакананні — такія, якія пацвярджаюць, што вы надзвычайны чалавек, жыццё адразу зменіцца ў лепшы бок.

«Самы дзіўны сакрэт — мы становімся тым, пра што думаем большую частку часу». 

Вашы думкі — ваш выбар. Яны знаходзяцца пад поўным вашым кантролем. Вы можаце прыняць рашэнне быць шчаслівым, задаволеным, аптымістычна настроеным. А гэта ключ да пазітыўных дзеянняў і паспяховых вынікаў. Выбіраючы негатыўныя думкі, вы абмяжоўваеце і душыце сябе, самі адбіраеце сваю энергію. Высветліце, якія менавіта негатыўныя перакананні і ўстаноўкі стрымліваюць вас і абмяжоўваюць вашыя здольнасці. Спытайце сябе: «А што, калі яны няверныя?». «Што, калі насамрэч я валодаю ўсімі талентамі і здольнасцямі». Абярыце адну мэту, дасягненне якой мацней за ўсё паўплывае на ваша жыццё. І пачніце дзейнічаць! Гэта і будзе пачаткам вашага ідэальнага жыцця.

Калі вы не будзеце наўмысна думаць пазітыўна, значыць негатыўныя развагі завалодаюць вашым успрыманнем.

Паспяховыя людзі прымаюць факты, а не адмаўляюць іх, супрацьстаяць цяжкасцям, а не пазбягаюць іх, глядзяць непрыемнасцям у вочы. На працягу жыцця вы можаце набыць вельмі карысны навык — звычку здабываць каштоўныя ўрокі з усяго, што з вамі адбываецца, і асабліва з негатыўнага досведу. Калі на вас раптам навальваюцца няўдачы, прыміце рашэнне кантраляваць свае думкі і думаць толькі аб тым, чаму можа навучыць вас гэтая сітуацыя.

Наш мозг вельмі пластычны. Ён падладжваецца пад любыя задачы, якія мы яму ставім, таму:

  • Павысьце сваю энергію. Для гэтага неабходна адмовіцца ад алкаголю, сігарэт, цукра, серыялаў і ўсіх відаў залежнасцяў, якія прывязваюць да мінулага і не даюць выйсці на новы эфектыўны ўзровень.
  • Перастаньце шкадаваць сябе. Жаль да сябе — адна з самых адмоўных і разбуральных эмоцый. Чалавек, які пакутуе ад жалю, перастае верыць у свае сілы і губляе здольнасць эфектыўна ўзаемадзейнічаць са светам, вырашаць праблемы, таму што не ўпэўнены, што можа пераадолець цяжкія сітуацыі. Зразумейце нарэшце, думкі аб бяссіллі робяць вас яшчэ больш уразлівымі.
  • Толькі вы адказныя за акалічнасці ў вашым жыцці. Адно з галоўных правілаў поспеху — браць адказнасць за ўсё, што адбываецца ў жыцці. Гэта значыць адмовіцца ад усялякіх апраўданняў і прэтэнзій да абставін, якія нібыта ад вас не залежаць. Іх трэба забыць навечна. Прызнайце, што 100% таго, што робіцца ў жыцці і добрага, і дрэннага — гэта толькі ваша адказнасць, і ніякі крызіс да гэтага дачынення не мае. Не апраўдвайце сваю пасіўнасць. Бо, калі вам дрэнна, абавязкова патрэбна нейкая знешняя прычына несправядлівасці, з-за якой вы маеце поўнае права нічога не рабіць. Блізкія людзі, вірусы, палітыка — ідэальна для гэтага падыходзяць, таму што з’яўляюцца аб’ектыўнай прычынай, якую вы не можаце кантраляваць.

«У 100% выпадкаў не зробленыя спробы не ўвянчаюцца поспехам».

Задавайце сабе правільныя пытанні. Замест «Чаму цяпер усё складана?», можна задаць іншае пытанне: «Што я магу зрабіць у гэтых абставінах, каб стала лепш?» Людзі імкнуцца ігнараваць відавочнае, бо тады давядзецца дзейнічаць, сутыкацца са стрэсам, а гэтага многім не хочацца. Таму чалавек выбірае найлягчэйшы шлях, каб не выходзіць з зоны камфорту і не ўваходзіць у рэальнасць, дзе прыйдзецца пераадольваць сябе.

«Многія з нас не жывуць сваімі марамі, таму што яны жывуць сваімі страхамі»

Не адкладайце на потым тое, што можна зрабіць зараз. Зрабіць гэта сваёй галоўнай звычкай. Адразу, нават сёння, і тады потым будзе вынік. Зрабіце першы крок: патэлефануйце, дамоўцеся аб сустрэчы, адпраўце крук у будучыню, бо тады, калі натхненне вычарпаецца, задача ўжо будзе выканана.
Хваліце сябе нават за маленькія перамогі і ўдачы. Людзі схільныя больш за ўсё крытыкаваць сябе, чым хваліць. А калі вы сябе хваліце, вучыцеся бачыць пазітыў, падладжваецеся на станоўчае ўспрыманне свету. Чым больш добрага адсочваеце, тым больш добрага з’яўляецца ў жыцці. Той, хто заўважае малаважныя поспехі, у выніку дасягае вялікіх вышынь. 

Майкл Джордан: «Я прамазаў больш за 9000 разоў за сваю кар’еру. Я прайграў амаль 300 гульняў. 26 разоў мне было даверана здзейсніць вырашальны кідок, і я мазаў. Я цярпеў паразы зноў і зноў у сваім жыцці. І гэта менавіта тое, дзякуючы чаму я атрымаў поспех».

Развівайцеся штодня. Чалавек, які хоча дабіцца поспеху ў жыцці, ніколі не стаіць на месцы. Ён удасканальвае свае навыкі, дакладна ведаючы, што ў будучыні гэта яму спатрэбіцца. Для таго, каб быць пераможцам у жыцці, неабходна развіваць навык фінансавай пісьменнасці. Шукайце патрэбную вам інфармацыю і прымяняйце яе на справе. У свеце інфармацыйных тэхналогій шмат магчымасцяў, карыстайцеся імі.

Будзьце камунікабельным. Чым больш выпадкаў, калі вы зможаце адказаць на зададзенае пытанне ці прыняць удзел у размове на любую тэму, тым вышэй будзе ваша рэпутацыя і вас адзначаць, як разумнага і знаходлівага чалавека. Безумоўна так прасцей пракласці шлях на вяршыню кар’еры.

Атачайце сябе пазітыўнымі людзьмі. Скажы мне, хто твой сябар, і я скажу, хто ты". Нельга ігнараваць уласнае асяроддзе — яго ўплыў вельмі вялікі. Вучыцца трэба ў лепшых настаўнікаў, якія вам даступныя. Калі побач з вамі ёсць чалавек, якім вы захапляецеся — вазьміце ад яго самыя лепшыя якасці. Калі побач дэпрэсіўныя, змрочныя і няўдачлівыя людзі, ад іх лепш трымацца як мага далей. Яны будуць падсілкоўвацца вашай энергіяй, і цягнуць на дно.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.