Вы тут

Лукашэнка накіраваў замежным лідарам віншаванні з Днём Перамогі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў замежным лідарам віншаванні з 77-й гадавінай Вялікай Перамогі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану, прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, Прэзідэнту Малдовы Маі Санду, Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, прэзідэнту Грузіі Саломэ Зурабішвілі, а таксама народу Украіны.

У віншавальным пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну кіраўнік дзяржавы адзначыў, што свята Перамогі па-асабліваму важна беларусам і расіянам. «У смяротнай сутычцы з фашызмам нашы бацькі і дзяды цаной неймаверных пазбаўленняў і ахвяр абаранілі свет, вызвалілі Еўропу ад прыгнёту», — гаворыцца ў віншаванні.

«Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы, адзінства і ўзаемадапамогі працягвае жыць у сэрцах многіх мільёнаў людзей, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Сённяшнія драматычныя падзеі з усёй відавочнасцю паказваюць, што толькі разам, захоўваючы памяць аб гераічных і ў той жа час трагічных днях Вялікай Айчыннай вайны, асэнсоўваючы важнасць яе ўрокаў, мы зможам даць годны адказ сучасным выклікам і пагрозам».

У віншаванні народу Украіны з 77-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «у гэтыя цяжкія часы не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы мы, як ніколі раней, адчуваем каштоўнасць міру і стабільнасці. Трагічныя падзеі, якія разгарнуліся на ўкраінскай зямлі, сведчаць аб тым, што жудасны вопыт, набыты ў першай палове XX стагоддзя, шмат для каго ўжо нічога не значыць. Савецкія людзі вынеслі на сваіх плячах вялізны цяжар болю і пакут, забяспечыўшы вырашальную ролю ў Перамозе над фашызмам, вызваленні ўсяго свету ад карычневай чумы. І сёння ніхто і нідзе не зможа сказіць гістарычную праўду, прынізіць ролю нашых продкаў у разгроме гэтага нашэсця. Падзяку беларусаў усім украінцам-ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія сваім подзвігам унеслі бясцэнны ўклад у вызваленне Беларусі і ўсяго кантынента, назаўжды застанецца ў нашых сэрцах і ніколі не будзе залежаць ад палітычнай кан’юнктуры».

Прэзідэнт таксама павіншаваў з Днём Перамогі старшыню урада Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мишустина, старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, старшыю Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Віншавальныя пасланні накіраваныя старшыні Выканаўчага камітэта-выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілу Мясніковічу, генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславу Засю.

На адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа таксама паступаюць шматлікія віншаванні з гадавінай Перамогі ад замежных лідараў, вядомых дзеячаў розных сфер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».