Вы тут

У аграгарадку Сёмкава ўшанавалі памяць ахвяр вайны


У аграгарадку Сёмкава, што пад Мінскам, таксама ўшаноўвалі памяць герояў. Сюды завіталі запрошаныя госці — прадстаўнікі Саюза кінематаграфістаў Беларусі, ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Мікалай Чаргінец, намеснік старшыні па арганізацыйных і творчых пытаннях Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга. 


Сёмкава адметнае для беларускай культуры месца — у царкве бралі шлюб бацькі паэта Максіма Багдановіча. Тут працавалі Якуб Колас і Янка Купала. У Сёмкава захаваўся сядзібна-паркавы комплекс другой паловы XVII стагоддзя. Пасля рэвалюцыі 1917 года сядзібу спустошылі, а пазней там размясціўся дзіцячы інтэрнат. У гады Вялікай Айчыннай вайны дзяцей не паспелі эвакуіраваць і немцы, якія захапілі сядзібу, зрабілі з яе канцлагер — у ёй праводзіліся жудасныя медыцынскія эксперыменты. 

Дзяцінства Мікалая Чаргінца прыпала на ваенны час. З жыхарамі аграгарадку пісьменнік падзяліўся жахлівымі ўспамінамі, аб тым, як праз акно ён бачыў людзей, павешаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі: 

— Я з боллю думаю аб тым, што зрабілі з нашай Беларуссю ворагі. Неба над гэтай зямлёй — галоўны сведка тых злачынстваў, ад якіх пакутавалі дзеці. Я вельмі рады, што знайшліся людзі, якія захавалі ў гэтым месцы памяць аб нашых дзецях і гэтым краі ў стагоддзях.

Ад імя беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга засяродзіў увагу на тым, што мастакі заўсёды адгукаліся на заклікі гістарычнай памяці: 

— Мы з задавальненнем прымем удзел у стварэнні мемарыяльнага комплексу, прысвечанага жудасным падзеям, што адбыліся ў гэтым месцы. Мастакі прыкладуць усе сілы, каб памяць захавалася праз пакаленні і ніколі на нашай зямлі не было такой з’явы, як вайна. 

Звяртаючыся да жыхароў Сёмкава, старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі Віктар Васільеў адзначыў:

— У слове «вайна» няма ні любові, ні літасці, ні веры — нічога. Але разам з гэтым словам 81-год таму на нашу зямлю прыйшлі людзі, якія паспрабавалі знішчыць нашу нацыю праз дзяцей. Яны зрабілі ўсё, каб не было Беларусі, а разам з гэтым чысціні, дабрыні і павагі адзін да другога. Але салдаты, партызаны, моцныя людзі і нават дзеці стаялі, абараняючы нашу краіну. Вось гэтыя сцены паліты крывёй нашых дзяцей. Мы павінны зрабіць усё, каб наша будучае пакаленне было такім жа чыстым, светлым, прыгожым і свабодным, як Рэспубліка Беларусь. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.