Вы тут

ТРК «Магілёў» стала лаўрэатам конкурсу «Горад у люстэрку СМІ — 2021»


Узнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў адбылося па выніках 2021 года. Удзел у прэстыжным конкурсе прымаюць электронныя і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі краін СНД. У сёлетнім конкурсе сваю творчасць прадставілі прадстаўнікі з Расіі (з буйных гарадоў — Масква, Санкт-Пецярбург, Сімферопаль, Казань), Дагестана, Башкартастана, Малдовы... Члены журы, у склад якога ўваходзіць больш за 12 прафесійных экспертаў, ацанілі творчы падыход і майстэрства здымачнай каманды Магілёўскага абласнога тэлебачання ў стварэнні трох сюжэтаў тэлеперадачы аб Магілёве «Сустрэнемся ля Астролага». Праграма выходзіць па аўторках на тэлеканале «Беларусь-4. Магілёў» і мае вялікі рэйтынг сярод гледачоў. Знамянальна, што Тэлерадыёкампанія «Магілёў» стала адзіным лаўрэатам з Беларусі.


— Для нас заўсёды вельмі важна даведацца, чым дыхае журналісцкая супольнасць, на што яна арыентуецца, — адзначыў намеснік Генеральнага дырэктара Міжнароднай Асамблеі сталіц і буйных гарадоў СНД Юрый Васюнькін. — Па стылі, манеры вядзення інтэрв’ю можна шмат чаго даведацца пра журналістаў, пра іх школу. Мы часта праглядаем не толькі матэрыялы, якія паступілі, але і выданне цалкам: рубрыкатар, пастаянных аўтараў. Галоўная ўмова конкурсу — гэта каштоўны вопыт, які можна перадаць. Наша Асамблея і створана для таго, каб бясплатна перадаваць яго іншым. 

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Горад у люстэрку СМІ — 2021» адбылася ў Белай зале Расійскай Акадэміі мастацтваў. Дыплом І ступені ў намінацыі «Разумны горад — бяспечны горад» атрымала малады і таленавіты шэф-рэдактар праграмы «Сустрэнемся ля Астролага» Надзея Мяшкевіч. Як сціпла яна адзначыла, гэта перш за ўсё высокая прафесійная ацэнка якасці інфармацыйнага прадукту, які стварае каманда Тэлерадыёкампаніі «Магілёў». А дырэктар Тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына з гонарам заўважыла, што адзнака на такім ўзроўні гэта прэстыж не толькі той установы, якой яна кіруе, але і горада, у якім яна існуе.

— Магілёў — горад з найбагацейшай гісторыяй, і гэтую гісторыю трэба ведаць, ёй трэба ганарыцца, — падкрэсліла яна. — А мы ў сваёй праграме «Сустрэнемся ля Астролага» будзем расказваць пра наш цудоўны горад зноў і зноў.

У Маскве магілёўскія тэлежурналісты прынялі таксама ўдзел у «круглым стале» на тэму «Медыясфера і асаблівасці сучаснай культуры, якія вызначаюць духоўна-маральны стан грамадства». Прыемным падарункам для гасцей і лаўрэатаў конкурсу стала экскурсія па выставачных залах Галерэі мастацтваў народнага мастака Расійскай Федэрацыі скульптара-манументаліста Зураба Цэрэтэлі.

Кадры аднаго з сюжэтаў, якія адзначаны дыпломам. Інтэрв’ю з мэрам горада Уладзімірам Цумаравым да Дня Нараджэння горада.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міжнародная Асамблея сталіц і буйных гарадоў СНД пры падтрымцы Саюза журналістаў Расіі і Падмаскоўя, Маскоўскага дома нацыянальнасцяў, Дзелавога Цэнтра эканамічнага развіцця СНД, Цэнтра садзейнічання ўстойліваму развіццю гарадоў «Мегаполіс XXI стагоддзе».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Тэлерадыёкампаніі «Магілёў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».