Вы тут

Форум навуковай моладзі «Шлях у навуку» адкрыецца ў НАН 12 мая


Яго арганізатарам выступіў Савет маладых вучоных Акадэміі навук. Чакаецца, што ў рабоце форуму прымуць удзел больш за 300 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны, а таксама навучэнцы школ, занятыя ў навукова-даследчай рабоце.


Перад маладымі вучонымі выступяць старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў, міністр адукацыі, член-карэспандэнт НАН Андрэй Іванец, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гучок, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук’янаў, а таксама вядомыя вучоныя і акадэмікі НАН Беларусі.

У рамках работы форуму плануецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Саветам маладых вучоных НАН Беларусі і Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», а таксама паміж Саветам маладых вучоных НАН Беларусі і Саветам маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Форум навуковай моладзі «Шлях у навуку» — гэта інтэнсіўны курс лекцый вядучых вучоных па арганізацыі навуковай дзейнасці ў Акадэміі навук, публікацыі навуковых вынікаў, падрыхтоўцы і абароне дысертацый, кіраванні навуковымі праектамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.