Вы тут

Мінздароўя: У Беларусі стабілізавалася сітуацыя з COVID-19


У Беларусі стабілізавалася сітуацыя па захваральнасці на інфекцыю COVID-19, паведамляецца ў тэлеграм-канале ўстановы.


Фота: pexels.com

Як і меркавалі інфекцыяністы і эпідэміёлагі, зніжэнню колькасці пацыентаў паспрыяла, у тым ліку, актыўная вакцынацыя і рэвакцынацыя дарослага і дзіцячага (з 12-ці гадоў) насельніцтва.

Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і горадзе Мінску насельніцтву аказваецца поўны спектр планавай медыцынскай дапамогі і неабходных даследаванняў як у стацыянарах, так і амбулаторна.

У сувязі з тым, што ў краіне рэгіструецца невялікая колькасць пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, Міністэрства аховы здароўя з 11 мая 2022 г. будзе абнаўляць статыстычныя дадзеныя 1 раз у месяц — першага чысла кожнага месяца.

Па прагнозах спецыялістаў, магчыма да восені інфекцыя COVID-19 на тэрыторыі рэспублікі павінна перайсці ў непандэмічную, сезонную фазу. Гэта азначае, што захворванне COVID −19 будзе рэгістравацца як ВРВІ і грып — увосень і ўзімку.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.