Вы тут

Ірына Даўгала: Памятаць ніхто не забароніць


 Дзень Перамогі ў сталіцы Балгарыі невядомыя пры дапамозе беспілотнага лятальнага апарата аблілі фарбай помнік Савецкай арміі. Здзек над мемарыяламі, якія сімвалізуюць Перамогу савецкага народа ў Другой сусветнай вайне, апошнім часам стаў нормай для шэрагу еўрапейскіх краін, якія, да слова, дзякуючы гэтай самай арміі былі вызвалены ад фашызму. 


Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Даўгала назвала гэта блюзнерствам і абразай. Па словах дэпутата, наўрад ці можна падабраць словы да ганебных дзеянняў латвійскіх улад, якія прыбралі ўсе кветкі, ускладзеныя ўдзячнымі латышамі да Помніка воінам Савецкай Арміі — вызваліцелям савецкай Латвіі і Рыгі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

— Гэты помнік быў адкрыты ў 1985 годзе, — адзначыла Ірына Даўгала. — І аўтары ідэі стварэння помніка, і скульптары, і інжынеры, і архітэктары — усе латышы! А ў народзе гэты помнік называюць Помнік Перамогі! Няўжо яны забыліся, што менавіта паспяховае наступленне савецкіх войск летам 1944 года, калі праводзілася аперацыя «Баграціён», стварыла ўмовы для поўнага вызвалення прыбалтыйскіх рэспублік? А савецкае наступленне на Рыгу ажыццяўлялася сіламі пяці армій, прычым адначасова з чатырох кірункаў. Няўжо забыліся, што за гады фашысцкай акупацыі жыццё ў Рызе пад уладай акупантаў пераўтварылася ў бясконцае катаванне... І толькі дзякуючы савецкім воінам, была здабыта Перамога! 

Па словах парламентарыя, вялікая колькасць кветак, якія прыбралі спецыяльнай тэхнікай, сведчыць аб вялікай колькасці латышоў, якія памятаюць подзвіг герояў, дзякуючы якім яны жывуць. «Еўрапейскія палітыкі», якія прыбіраюць кветкі з помнікаў, апаганьваюць і зносяць мемарыялы, забараняюць насіць георгіеўскія стужкі і святкаваць Дзень Перамогі, не могуць забараніць памятаць», — падкрэсліла Ірына Даўгала.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».