Вы тут

Sex-балясы. Адны на дваіх


Можа, хто памятае амерыканскую меладраматычную камедыю «Выбух з мінулага»? Яна пра наіўнага, але шчырага хлопца Адама Вэбера, які па глыбокім непаразуменні правёў у бамбасховішчы разам з бацькамі 35 гадоў, а потым апынуўся ў вірлівым Лос-Анджэлесе. Там ёсць эпізод, калі Адам разам з новай сяброўкай Евай пад'язджаюць да яе дома. У гэты момант з жылля выходзіць ранейшы каханы дзяўчыны Кліф, які прыязджаў па свае рэчы. Дыялог паміж Евай і Кліфам: «— Па трусы вярнуўся?» — «А ты як думала! Гэта трусы Джані Версачы». Пасля ад'езду былога каханка размаўляюць ужо Адам і Ева: «— У мяне да цябе пытанне». — «Так, мы сустракаліся шэсць месяцаў. Так, у мяне засталіся да яго пачуцці». — «Ды не, я хацеў даведацца, чаму ён носіць трусы іншага чалавека». Ну, гэта для затраўкі...


Брытанскі эксперт у галіне моды раскрыла сувязь паміж мадэллю ніжняй бялізны і характарам чалавека. («На кожны Хэлаўін перад
поўнай дзяўчынай паўстае выбар, што б такога больш страшнага надзець: легінсы, ласіны ці міні-спадніцу?») Тэлезорка Міранда Холдэр распавяла, што стрынгі часцей за ўсё носяць аматары вечарынак, а таксама асобы, якія імкнуцца стаць знакамітымі. («Пад раніцу з ігральнага клуба вяртаюцца двое мужчын. Адзін ідзе цалкам голы, другі — у трусах. Першы звяртаецца да другога: «Вось за што цябе паважаю, Вася, дык гэта за тое, што ты можаш своечасова спыніцца».) «Аматары стрынгаў заўсёды сочаць за тым, як яны выглядаюць, і ідуць за моднымі трэндамі. У іх гардэробе сексуальнае адзенне пераважае над паўсядзённым», — удакладніла яна. («— І куды ты такі прыбраны?» — «На спатканне!» — «А чаму без кветак?» — «У мяне кашуля ў рамонкі».) У той жа час контурным бюстгальтарам, наадварот, аддаюць перавагу сарамлівыя і замкнёныя жанчыны, якія не любяць знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Эксперт патлумачыла, што такія асобы, як правіла, прысвячаюць сваё жыццё сям'і, а не кар'еры і забаўкам. («Пасварыліся з жонкай, не размаўляем. Каб пазваць на сняданак, яна падышла і кінула ў мяне лыжкай».)

На думку Холдэр, бікіні звычайна купляюць фанаты фітнесу або паспяховыя бізнесвумен. Бюстгальтару-бралету, у сваю чаргу, аддаюць перавагу крэатыўныя, артыстычныя і жаноцкія дзяўчыны, якія пільна сочаць за модай і падбіраюць уборы, абапіраючыся на свой настрой. («Жаночая хітрасць. Калі ўкласці свае грудзі ў далонькі мужчыны, ён перастае злавацца».) «Пры гэтым трусы-сліпы, асабліва карункавыя або з кветкавым прынтам, ёсць у гардэробе кожнай рамантычнай натуры, якая любіць вінтаж», — заявіла стылістка. («Калі ваша жыццё нагадвае «пятую кропку», купіце ёй хоць бы карункавую бялізну».) У заключэнне брытанка запэўніла, што бюстгальтары з пуш-апам часцей за ўсё можна заўважыць на ўпэўненых жанчынах, якія ведаюць сабе цану і любяць знаходзіцца ў мужчынскай кампаніі. «Іншыя дзяўчаты баяцца аматарак пуш-апу, таму што яны прыкоўваюць да сябе погляды навакольных», — падкрэсліла суразмоўніца выдання. («Сорамна сказаць — пакажы».)

Калі вышэйвыкладзеную інфармацыю многія ўспрымуць нейтральна-ўсмешліва-паблажліва, дык наступная моцна ўдарыць па нашым менталітэце... Дык вось, аказваецца, карункавыя стрынгі і бодзі з сеткі сталі модным трэндам у мужчын. («Нават не ведаю, што павінен зрабіць мой сын, каб я яму сказаў, што ў маладосці я сабе такога не дазваляў».) Узрослы попыт на сексуальную ніжнюю бялізну для іх падахвочвае вытворцаў дадаваць у свой асартымент адпаведныя тавары. Напрыклад, у ЗША брэнд Leak NYC стварае бодзі і камбінезоны з сеткі і карункаў, а ў Італіі марка Cosabella выпускае карункавыя трусы і стрынгі яркіх колераў. («Стрынгі да твару толькі прыгожаму заду».) Адзін з уладальнікаў названай кампаніі Гвіда Кампела заявіў, што мужчыны складаюць буйны сегмент спажыўцоў на дадзеным рынку. («— Чаму ў баб трусікі, а ў мужыкоў трусы?» — «Ад напаўнення залежыць. Як сумачка і сумка».) Ён нагадаў, што першую лінейку сексуальнай мужчынскай бялізны выпусціў уласны брэнд спявачкі Рыяны Savage x Fenty ў 2020 годзе. У яе ўвайшлі партупеі вішнёвага колеру і кроп-топы з сеткі, прымеркаваныя да Дня святога Валянціна. Калекцыя была распрададзена за 12 гадзін, і мужчыны набывалі рэчы для сябе асабіста, а не ў падарунак. («Я не веру ў генетыку. Напэўна, гэта перадалося ад бацькі».)

Пра тое, што карункавая ніжняя бялізна набыла шырокую папулярнасць у мужчын, упершыню стала вядома ў лютым гэтага года. («— Я не такая, як усе дзяўчаты». — «Я ведаю, Толік, я ведаю...») На той момант пошукавыя запыты па згаданай тэме на платформе Ebay выраслі на 60 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. (Памятаеце момант з фільма «Добры дзень, я ваша цёця»: «— Гэта будзе мой маленькі капрыз! Ха-ха!») Асаблівым попытам
карысталася калекцыя брэнда Savage X Fenty, у якую ўвайшлі панчохі, майкі ў сетку, топы, трусы-стрынгі і іншыя прадметы гардэробу. (Зноў звышэйназванай кінастужкі: «— Як сюды трапілА гэты сэр?»)

...Ну што на ўсё гэта сказаць? Дажыліся... («Навошта корпацца ў старых памылках, калі наперадзе столькі новых».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.

Культура

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.