Вы тут

Гаакаа адбудуцца 7 і 8 чэрвеня


Кітайскія агульнанацыянальныя ўступныя іспыты ў вну (гаакаа) сёлета адбудуцца 7 і 8 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Міністэрства запатрабавала строгага захавання супрацьэпідэмічных мер і ўдасканалення планаў дзеянняў для тэрміновага рэагавання на магчымыя раптоўныя ўспышкі эпідэміі COVID-19. Ва ўрадзе Шанхая заявілі, што ўступныя іспыты ў вну і сярэднія школы вышэйшай ступені горада будуць перанесены на месяц з-за нядаўняга павелічэння захварэлых на каранавірус.

Гаакаа лічацца ў Кітаі важнымі іспытамі для агульнанацыянальнага адбору талентаў. У 2020-м яны прайшлі 7-8 ліпеня пасля таго, як былі адкладзены на месяц з-за эпідэміі COVID-19, але ў мінулым годзе іх правялі па звычайным графіку. Летась на ўдзел у іспытах па ўсёй краіне зарэгістраваліся больш за 10 мільёнаў абітурыентаў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.