Малекулярныя біёлагі з Стэнфардскага ўніверсітэта высветлілі, што часціцы каранавіруса SARS-CoV-2 здольныя заражаць асаблівую разнавіднасць белых крывяных цельцаў. Гэта дазваляе вірусу распаўсюджвацца па лёгкіх. Навукоўцы спадзяюцца, што з дапамогай лекаў механізм можна парушыць і прадухіліць ускладненні COVID-19. Вынікі даследавання апублікаваныя ў электроннай бібліятэцы bioRxiv, перадае ТАСС.
Белыя крывяныя цельцы, аб якіх ідзе гаворка, — макрафагі ў лёгкіх. У перакладзе з грэцкага «макрафагі» значыць «вялікі пажыральнік»: гэтыя клеткі паглынаюць патагены, клеткавае смецце і выводзяць іх з ладу. Але таксама макрафагі вылучаюць рэчывы, якія рэгулююць запаленне. Менавіта празмернае запаленне прыводзіць да ўскладненняў COVID-19.
Даследнікі ўзялі зрэзы лёгачнай тканіны, увялі вірус, а затым праверылі, што адбываецца ў інфіцыраваных клетках. Аказалася, што з-за SARS-CoV-2 у макрафагаў змяняецца актыўнасць некалькіх генаў, якія ўплываюць на запаленне. З часам заражаныя імунныя клеткі распаўсюдзіліся па лёгкіх. Пры гэтым каранавірус не множыўся ў макрафагах бліжэй да паверхні лёгкіх і не адбіваўся на іх актыўнасці генаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.