Вы тут

Прыток прамых замежных інвестыцый у Кітай узрос на чвэрць


У першым квартале аб’ём фактычна выкарыстаных прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) у мацерыковую частку Кітая вырас на 25,6 працэнта — да 379,87 мільярда юаняў (каля 60 млрд. долараў), паведамілі ў Міністэрстве камерцыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Устойлівы рост ПЗІ назіраецца нягледзячы на ўзмацненне ўнутранай і знешняй нявызначанасці, выкліканай цэлым шэрагам фактараў, у тым ліку ўспышкі COVID-19. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Шу Цзюэцін, улады краіны стварылі спецыяльную рабочую групу па пытаннях рэалізацыі ключавых праектаў з замежным фінансаваннем. Мінкамерцыі і мясцовыя ўлады робяць усё неабходнае для таго, каб дапамагчы адпаведным кампаніям у пераадоленні цяжкасцей, адзначыла спецыяліст. «Мы дапамагаем замежным кампаніям, асабліва тым, хто працуе ў раёнах, якія сур’ёзна пацярпелі ад COVID-19, вырашыць праблемы, з якімі яны сутыкаюцца ў тым, што тычыцца аднаўлення працы і вытворчасці, уезду супрацоўнікаў у Кітай, лагістыкі і транспарту», — заўважыла Шу Цзюэцін, дадаўшы, што некаторыя цяжкасці ўдалося паступова ліквідаваць.

Што датычыцца канкрэтных сфер, то аб’ём замежных інвестыцый у высокатэхналагічныя галіны кітайскай эканомікі вырас адразу на 52,9 працэнта і дасягнуў 132,83 млрд. юаняў. У прыватнасці, аб’ём ПЗІ ў высокатэхналагічную вытворчасць вырас на 35,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у сектар высокатэхналагічных паслуг — на 57,8%.

Сёлета ў студзені-сакавіку аб’ём ПЗІ ў цэнтральны рэгіён Кітая павялічыўся на 60,7 працэнта, ва ўсходні рэгіён — на 23,4, у заходні рэгіён — на 21,9 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.

Культура

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.