Праект, які рэалізуе Нацыянальны інстытут адукацыі, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў.
Тэрміны акцыі — з 11 мая па 5 чэрвеня. Прыём заявак, фатаграфій і малюнкаў ажыццяўляецца на працягу ўсяго гэтага перыяду.
Для ўдзелу ў акцыі неабходна падаць у аргкамітэт мерапрыемства сваю фатаграфію з любімай цацкай ці гадаванцам, малюнак ці творчую работу ў выглядзе графічнага малюнка сябе з любімай цацкай ці гадаванцам. Матэрыял прымаецца толькі ў электронным выглядзе ў фармаце JPEG (.jpg). Рэкамендуецца прытрымлівацца наступных характарыстык: памер прадукту — не меней 700×700 px; памер файла не павінен перавышаць 8 Мб.
Таксама неабходна прыкласці заяўку па ўстаноўленай форме і заяву ў свабоднай форме (яе фатаграфію або скан) ад законнага прадстаўніка (бацькоў) аб дазволе апублікаваць фатаграфію (сэлфі) дзіцяці на Нацыянальным адукацыйным партале.
Дадзеныя матэрыялы трэба даслаць на электронны адрас adumetod@adu.by з абавязковым указаннем тэмы ліста: «Павінны смяяцца дзеці!». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства.
Усе фатаграфіі, малюнкі і графічныя выявы будуць апублікаваны на інтэрнэт-пляцоўцы Нацыянальнага адукацыйнага партала «Шчаслівае сэлфі», створанай у рамках дадзенай акцыі.
Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by) і афіцыйных старонках партала ў сацыяльных сетках Facebook і «УКантакце».
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.