Вы тут

Качанава: Як можна разбураць тое, што табе дало жыццё ў свой час?


У Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне восьмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Пасля пасяджэння старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з журналістамі. У прыватнасці, яна пракаментавала апаганенне помнікаў савецкім салдатам у заходніх краінах. 


«У мяне як у любога нармальнага беларуса і любога нармальнага чалавека самае негатыўнае стаўленне да гэтага. Нават не проста негатыўнае, а гэта выклікае абурэнне. Гэтым дзеянням няма ні апраўдання, ні тлумачэння. Як можна сёння разбураць тое, што дало табе жыццё ў свой час, тое, што людзі зрабілі цаной свайго жыцця, ратуючы ад фашызму гэтыя краіны? А сёння забыта ўсё», — адзанчыла яна.

Старшыня Савета Рэспублікі назвала гэта абсалютна неразумнай палітыкай. Па яе словах, гэта адаб’ецца на жыцці гэтых краін, гэтых народаў. «Так быць не павінна, таму што без мінулага няма будучыні. Мы неаднаразова аб гэтым гаварылі. Такія падзеі не проста цяжкавытлумачальныя — гэта хамства, бязмежжа. Мы бачым, што народ гэтым абураецца, бо людзі бачаць, што так быць не павінна, але гэта характарызуе палітыкаў гэтых краін», — заявіла Наталля Качанава. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.

Культура

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.