Вы тут

Петрышэнка і Мезенцаў абмеркавалі пытанні культуры, навукі і спорту


Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Мы актыўна развіваем супрацоўніцтва па напрамках сацыяльна-гуманітарнага блока. Прыкладна месяц таму адбылася сумесная калегія міністэрстваў спорту нашых краін, дзе падрабязна абмяркоўваліся аспекты, звязаныя з санкцыйным націскам, абмежаваннем беларускіх і расійскіх спартсменаў, што ўжо выходзіць за рамкі ўсіх не толькі міжнародна-прававых , але і этычных норм. Мы дамовіліся, што павінны забяспечыць якасны спаборніцкі працэс спартсменам паміж Беларуссю і Расіяй, таксама мы адкрыты і для іншых краін, якія дружалюбна да нас адносяцца», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, у гэтым напрамку ў рамках Саюзнай дзяржавы рэалізуецца шэраг праектаў, звязаных з правядзеннем на прыз СД спаборніцтваў, у прыватнасці, па біятлоне. «Акрамя таго, мы плануем у 2023 годзе пад эгідай Саюзнай дзяржавы правесці юнацкі чэмпіянат па хакеі на траве, а таксама па некаторых іншых відах спорту. Цяпер мы актыўна заключаем адпаведныя планы супрацоўніцтва па лініі федэрацый дзвюх краін, каб нашы спартсмены як мага хутчэй уключыліся ў спаборніцкі працэс. Акрамя таго, мы маем намер перакрыжавана запрашаць беларускіх і расійскіх спецыялістаў для судзейства розных відаў спорту», — расказаў віцэ-прэм’ер.

Таксама Ігар Петрышэнка адзначыў, што на наступным тыдні ў Санкт-Пецярбургу запланавана сумесная калегія па лініі адукацыі і навукі. «Адбудзецца прадметная размова па развіцці канкурэнтных напрамкаў», — дадаў намеснік прэм’ер-міністра.

Акрамя таго, чакаецца правядзенне важных мерапрыемстваў у сферы культурнага ўзаемадзеяння дзвюх краін. У прыватнасці, традыцыйны фестываль — «Славянскі базар у Віцебску». «Нам неабходна абмеркаваць кантэнтнае напаўненне мерапрыемства, арганізацыю Дзён Саюзнай дзяржавы на гэтым фестывалі, а таксама магчымасць трансляцыі адкрыцця „Славянскага базару“, гала-канцэрта і іншых конкурсных дзён па расійскіх тэлеканалах, — адзначыў Ігар Петрышэнка. — У бягучым годзе ў сувязі са зняццем абмежаванняў і стабілізацыяй сітуацыі па кавідзе мы чакаем на свяце значную колькасць гасцей з Расійскай Федэрацыі. Людзі, якія традыцыйна ў летні час наведвалі „Славянскі базар“, за два гады вельмі засумавалі па гэтым свяце».

Яшчэ адно мерапрыемства — гэта «Купалле», якое традыцыйна праходзіць у Александрыі за тыдзень да «Славянскага базару». «На названым свяце мы таксама чакаем расійскіх гасцей, асабліва з суседніх рэгіёнаў — Смаленскай, Бранскай, Пскоўскай, Ленінградскай абласцей», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Ігар Петрышэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць аднаўлення конкурсаў па лініі Саюзнай дзяржавы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. «У прыватнасці, у Магілёве мы плануем правесці конкурс для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. У ім прымуць удзел каля 300 хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі і Расіі», — сказаў ён.

У сваю чаргу Дзмітрый Мезенцаў адзначыў: «Значна, што сёння мы сустракаемся напярэдадні сумеснай калегіі, якая пройдзе на пляцоўцы Курчатаўскага інстытута. У рамках пасяджэння будзе ўзнята пытанне выхаду на фарміраванне адзінай інфраструктуры фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Саюзнай дзяржавы. Гэта тэма ўжо гучала і на Форуме рэгіёнаў. Цяпер ідзе абмеркаванне рэалізацыі гэтых падыходаў у рамках калегій».

Ён паведаміў, што з 1996 года дзейнічае міжурадавае пагадненне ў сферы навукі. «Цяпер Міністэрства навукі і адукацыі Расійскай Федэрацыі ва ўзаемадзеянні з беларускім бокам рыхтуе прапанову па выхаду на новае, адпаведнае патрабаванням сённяшняга дня пагадненне, якое, не адымаючы таго, што было прапісана раней, дадасць сучасныя аспекты. Таксама гэта будзе суадносіцца з 28 саюзнымі праграмамі» , — расказаў дзяржаўны сакратар СД.

Дзмітрый Мезенцаў выказаў падзяку кіраўніцтву ўрада за тую ўвагу, якая ўдзяляецца стварэнню Саюзнай дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».