Вы тут

Аляксандр і Марына Жураўлёвы прадставяць Магілёўшчыну на V рэспубліканскім этапе конкурсу «Сям’я года»


З шасці сямей, якія змагаліся за пальму першынства на абласным узроўні, перамаглі менавіта Жураўлёвы, сям’я са Слаўгарада, якая выхоўвае чатырох дзяцей — трох сыноў і дачушку. Паслядоўныя, амбіцыйныя, мэтанакіраваныя — Аляксандр і Марына ўпарта ішлі да свайго трыумфу. Два гады таму яны ўжо ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе, увайшлі ў тройку лепшых, але ім крыху не хапіла балаў, каб трапіць на рэспубліку. Затое зараз усё ў іх руках. Галоўнае сканцэнтравацца, засяродзіцца на мэце і зрабіць рашучы рывок. 


Сцэна — гэта якраз тое, што абяднала Марыну і яе сужэнца. Яна — кіраўнік раённага цэнтра дзіцячай творчасці, зяўляецца заснавальніцай інклюзіўна-тэатральнай студыі «Эдэльвейс» і кіраўніком вакальнага ансамбля «Бім-Бом». Аляксандр — інжынер па гуку раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, займаецца агучваннем усіх раённых мерапрыемстваў і святаў. Іх работа неаднаразова адзначалася дыпломамі і граматамі. Прыкладу бацькоў прытрымліваюцца і дзеці.Старэйшыя сыны Уладзіслаў і Яраслаў — дыпламанты рэспубліканскіх, абласных і раённых конкурсаў. Абодва іграюць на акардэоне, а Уладзіслаў піша яшчэ і музыку. Яраслаў вакаліст і дыпламант конкурсаў усіх узроўняў, спяваў нават з хорам Турэцкага. Другакласнік Расціслаў пакуль шукае сваё прызначэнне, займаецца ў шматлікіх гуртках. Ён, як і Яраслаў, вакаліст ансамбля «Бім-Бом». Дачка Аліна пакуль у пошуках, але вельмі артыстычная і ўпэўнена паводзіць сябе на сцэне. 

— Наша сям’я вельмі дружная, мы прывыклі ўсё рабіць разам, — кажа Марына. — Наогул я лічу, што самы важны сацыяльны праект — а нам, па ўмовах конкурсу, трэба было яго прадэманстраваць, каб падкрэсліць уклад сям’і ў развіццё раёна — і ёсць наша вялікая сям’я. Мы ўдзельнічаем ва ўсіх культурна-масавых мерапрыемствах, падымаем настрой жыхарам Слаўгарада, абараняем гонар нашага раёна на розных узроўнях. 

Аляксандр, Марына і іх дзеці настроены на перамогу і ў рэспубліканскім конкурсе. Яны адчуваюць сябе адным цэлым і ў гэтым бачаць свой асноўны козыр. 

— Гэты конкурс важны тым, што робіць стаўку на ўмацаванне духоўна-маральных асноў сям’і, прапаганды сапраўдных сямейных каштоўнасцяў і традыцый. Яго мэтай і задачамі зяўляецца павышэнне ролі і прэстыжу сям’і ў грамадстве, выхаванне дзецей ва ўмовах традыцыйных каштоўнасцяў і прыцягненне ўвагі грамадскасці да сям’і, як важнага сацыяльнага інстытута, — падкрэслілі ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. 

Дарэчы, другое і трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах атрымалі семі Сяргея і Юліі Дубанос з Магілёва і Арцёма і Вольгі Касценіч з Клімавіцкага раёна, адпаведна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Таццяны ПАДЛІПСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.

Культура

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.