У Пінску ў ДТЗ трапіў аўтобус з пасажырамі, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталлю Мілюкову.
Аварыя здарылася сёння каля 16.10. За рулём аўтобуса МАЗ быў 49-гадовы мінчанін. Паводле папярэдняй інфармацыі, на праспекце Жалтоўскага ён перастройваўся з крайняй правай у крайнюю левую паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд». Легкавушка выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзалася ў BMW.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў. У той момант у салоне аўтобуса ехалі 10 пасажыраў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. ДАІ праводзіць праверку.
«Падчас руху вадзіцель павінен быць вельмі уважлівым і сканцэнтраваным на дарожнай абстаноўцы. Перад выкананнем якога-небудзь манеўру трэба пераканацца ў бяспецы», — нагадала Наталля Мілюкова.
Прэв’ю: БелТА
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.