Вы тут

У Кітаі знайшлі рэшткі жывёл узростам 500 мільёнаў гадоў


Рэшткі выкапнёвых арганізмаў узростам 504 мільёны гадоў выявіла група кітайскіх і амерыканскіх палеантолагаў на заходняй ускраіне горада Лін’і, што ў правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая. Пра гэта паведамілі ў Нанкінскім інстытуце геалогіі і палеанталогіі Акадэміі навук Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Знаходка, якая названа даследчыкамі лагерштэтам Лін’і (Linyi Lagerstatte), змяшчае скамянелыя рэшткі больш за 35 вымерлых відаў арганізмаў, падзяліўся старшы навуковы супрацоўнік інстытута Чжаа Фанчэнь. Большасць відаў жывёл адносіцца да тыпу членістаногіх. Акрамя таго, тут ёсць губкі і чарвякі. Лагерштэт Ліньі адрозніваецца тым, што мышцы, скурнае покрыва, унутраныя органы і органы зроку гэтых жывёл захаваліся ў добрым стане. Гэта, па словах навукоўца, дае новыя магчымасці вывучаць структуры найстаражытнейшых на нашай планеце арганізмаў.

Фарміраванню лагерштэта Лін’і папярэднічаў кембрыйскі выбух. Пад гэтым тэрмінам маецца на ўвазе пачатковы этап кембрыйскага перыяду, калі 540 мільёнаў гадоў таму на Зямлі з’явіліся продкі абсалютнай большасці сучасных вышэйшых жывёл. Як лічыць Чжаа Фанчэнь, лагерштэт Лін’і не толькі сведчыць аб росквіце арганізмаў у тыя часы, але і служыць важным «акном» для даследавання біялагічнай эвалюцыі пасля кембрыйскага выбуху.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».