Вы тут

У суд перададзена справа аб леташнім інцыдэнце з пацярпелымі на надзіманых горках у Александрыі


Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд Шклоўскага раёна крымінальную справу ў дачыненні да раней не судзімага 38-гадовага жыхара Магілёва. Яму інкрымінавана аказанне паслуг, якія загадзя не адказваюць патрабаванням бяспекі для жыцця або здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Аб гэтым паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці, перадае БелТА.


Дырэктар прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Спартыўныя атракцыёны» аказваў паслугі з выкарыстаннем надзіманага гульнявога абсталявання. У чэрвені 2021 года абвінавачаны падаў заяўку і атрымаў дазвол у Магілёўскім аблвыканкаме на ўдзел у свяце «Александрыя збірае сяброў», а таксама аказанне паслуг на рэспубліканскім свяце «Купалле».

9 ліпеня 2021 года ў Александрыі Шклоўскага раёна на адкрытым участку мясцовасці фігурант усталяваў надзіманыя атракцыёны і на наступны дзень яны адкрыліся для наведвальнікаў. «Пры гэтым абвінавачаны ведаў, што ў абсталяванні элементы жорсткага мацавання выраблены самаробным спосабам і не адпавядаюць патрабаванням па геаметрычных параметрах. Гэта стварала пагрозу бяспекі для жыцця і здароўя людзей», — адзначылі ў пракуратуры.

У той жа дзень надзіманы атракцыён парывам ветру сарвала з месца і падняло ў паветра. Атракцыён перакуліўся і траўмаваў дзяўчынку 2009 года нараджэння. Пацярпеў і чалавек 2001 года нараджэння, які знаходзіўся паблізу.

Пры вывучэнні матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры Магілёўскай вобласці прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання, наяўнасці дастатковых доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага паводле ч. 1 арт.338 КК.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.