Да плюс 20 градусаў і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 15 мая. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, перадае БелТА.
У нядзелю будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 6-11 м/с, удзень парывы да 14 м/с, месцамі — 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-10 градусаў, а ўдзень чакаецца 14-20 градусаў цяпла.
Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.