У час візіту ў Докшыцкі раён старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава пабывала на мясцовым хлебазаводзе, паведамляе БелТА.
Прадпрыемства з’яўляецца філіялам «Віцебскхлебпрама». Пабудаваны завод у 1974 годзе на базе старой пякарні. Булачны цэх, кандытарскі цэх і адміністрацыйны будынак былі ўзведзены ў 1993 годзе. У 2005-м і 2006 гадах прадпрыемства ўдзельнічала ў конкурсе «Хлебная і кандытарская справа», дзе атрымала бронзавыя медалі за фармавы хлеб. Хлебазавод адпавядае ўсім патрабаванням сучаснага высокатэхналагічнага прадпрыемства, пры гэтым захоўвае традыцыі.
«Мы выпускаем у суткі 6,5-7 т прадукцыі. У асартыменце больш за 35 відаў хлебабулачных вырабаў. Прадукцыя традыцыйная, запатрабаваная, 50 працэнтаў яе рэалізуем на тэрыторыі Докшыцкага раёна, 30 працэнтаў — у Мінску, астатняе — у іншых раёнах. Выконваем і індывідуальныя заказы насельніцтва», — расказаў дырэктар філіяла Аляксей Байкоў, дадаўшы, што прадукцыя хлебазавода рэалізуецца ў трох фірменных магазінах і з дзвюх машын выязнога гандлю.
Сыравіна на хлебазавод паступае без перабояў. На прадпрыемстве ў тры змены працуюць 100 чалавек. У маі тут плануюць пачаць вытворчасць новага зерневага хлеба з дабаўленнем морквы.
Азнаёміўшыся з вытворчасцю і планамі прадпрыемства, Наталля Качанава адзначыла, як важна захаваць стабільную работу прадпрыемстваў, якія забяспечваюць насельніцтва прадуктамі харчавання. Ва ўмовах санкцыйнага націску на Беларусь такія прадпрыемствы з’яўляюцца гарантамі дабрабыту не толькі рэгіёнаў, але і краіны ў цэлым.
Прэв’ю: БелТА
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.