Урачыстае адкрыццё помніку Іосіфу Камінскаму адбылося сёння на гарадскіх могілках Лагойска, паведамляе БелТА.
«Вельмі важна захаваць памяць аб нашых героях, памяць аб нашых трагічных старонках гісторыі, памяць аб героях, якія ёсць у кожнай беларускай сям’і. Помнік сапраўды стане сімвалам болю беларускага народа. На такіх жорсткіх , крывавых прыкладах нашай гісторыі, як трагедыя Хатыні, мы будзем вучыцца, і ніколі больш не дапусцім падобнага на нашай зямлі. Наша галоўная задача — перадаць памяць аб героях нашым дзецям», — сказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.
Абноўлены помнік устаноўлены на месцы пахавання Іосіфа Камінскага па ініцыятыве Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмытсэрвіс». Праект на ўсіх этапах яго рэалізацыі быў падтрыманы Лагойскім раённым выканаўчым камітэтам.
Іосіф Камінскі — адзіны дарослы жыхар Хатыні, які выжыў у дзень спалення вёскі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ён стаў прататыпам скульптуры «Непакорны чалавек» у мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Прэв’ю: БелТА
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.