Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна з выбраннем Прэзідэнтам ААЭ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна з выбраннем Прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


«Упэўнены, што багаты вопыт дзяржаўнай работы і шчырая адданасць сваёй Радзіме будуць садзейнічаць далейшаму паспяховаму развіццю Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і працвітанню дружалюбнага эмірацкага народа. Вас ведаюць як сапраўднага сябра Беларусі, які ўнёс істотны асабісты ўклад у фарміраванне даверных адносін паміж нашымі краінамі на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў», — гаворыцца ў віншаванні.

«Перакананы, сумеснымі намаганнямі мы рэалізуем значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў такіх сферах, як гандаль, інвестыцыі, крэдыты і фінансы, навука і тэхналогіі», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну добрага здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам ААЭ — дабрабыту і міру.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.