Вы тут

«Ёсць усяго 4,5 гадзіны». Неўролаг растлумачыў, што такое «тэрапеўтычнае акно» пры інсульце


Ёсць усяго 4,5 гадзіны («тэрапеўтычнае акно»), каб кардынальна паўплываць на развіццё вострага парушэння мазгавога кровазвароту і выратаваць хоць бы частку клетак мозгу, якія гінут, паведаміў намеснік дырэктара медыцынскай часткі РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, галоўны пазаштатны неўролаг Міністэрства аховы здароўя Вячаслаў Вашчылін у праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА.


«Аб паняцці „тэрапеўтычнага акна“ мы гаворым тады, калі спрабуем аднавіць кровазабеспячэнне мозгу, — сказаў Вячаслаў Вашчылін. — Пашкоджанне ідзе ў некалькі этапаў. Спачатку пашкоджваецца невялікая ядзерная частка. Вакол яе існуе так званая зона паўцені. У гэтым участку мозгу нервовыя клеткі працуюць дрэнна з-за недастатковага прытоку крыві, але яшчэ жыццяздольныя. Аднавіўшы кровазабеспячэнне ў гэтай зоне, мы вяртаем іх да жыццядзейнасці, да працы. Калі не распачаць актыўныя дзеянні на працягу 3,5-4,5 гадзіны, нервовыя клеткі, якія дрэнна працуюць пяройдуць у разрад загінулых».

Згодна з праведзенымі даследаваннямі, найбольшы эфект ад трамбалітычнай тэрапіі і найменшы рызыка пабочных з’яў дасягаюцца ў межах 4,5 гадзіны. «Увядзенне ўнутрывенна альтеплазы, якая, кажучы простай мовай, растварае тромбы, найбольш эфектыўна на працягу менавіта гэтага перыяду. Таму ўсе медыцынскія дакументы, якія рэгламентуюць нашу працу, нацэленыя на правядзенне трамбалітычнай тэрапіі менавіта ў гэты інтэрвал часу. У інструкцыі па ўжыванні прэпарата прапісаныя тыя ж 4,5 гадзіны», — адзначыў Вячаслаў Вашчылін.

Разам з тым, заўважыў ён, навука не стаіць на месцы: дзякуючы новым магчымасцям і праграмам атрымоўваецца карэктней вылучаць «акно паўцені» і казаць аб яго памеры і суадносінах з ядром пашкоджання. Дзякуючы гэтаму ў некаторых выпадках «тэрапеўтычнае акно» можа пашырацца.

Галоўны пазаштатны неўролаг падкрэсліў: «тэрапеўтычнае акно» ў 4,5 гадзіны — гэта не час ад з’яўлення сімптомаў да званка доктару, а час ад з’яўлення сімптомаў да таго моманту, калі пацыенту ўводзіцца лячэбны прэпарат. Важна разумець, што пасля таго, як пацыента дастаўляюць у стацыянар, праводзіцца рэнтгенаўская камп’ютарная тамаграфія для выключэння іншых паталогій, напрыклад, пухліны галаўнога мозгу, унутрымазгавога кровазліцця, запаленчага працэсу. «Правёўшы дыягностыку і пацвердзіўшы інфаркт мозгу, мы можам правесці трамбалітычную тэрапію», — адзначыў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.