Вы тут

Фестываль батлеечных тэатраў «Чароўны свет батлейкі» сабраў у Смаргоні лепшых лялечнікаў краіны


У Смаргоні адбыўся адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў «Чароўны свет батлейкі». У раённы Цэнтр культуры прыехалі артысты-батлеечнікі з рэгіёнаў краіны, сярод іх — калектыў з Мінскай вобласці, аматарскія тэатры Ліды, Міра Карэліцкага раёна, Гродна і Навагрудка, Залесся Смаргонскага раёна і самой Смаргоні, Ракава Валожынскага раёна.


Удзельнікі фестывалю прадэманстравалі традыцыйныя народныя і сучасныя лялечныя пастаноўкі. Гледачы ўбачылі восем цудоўных лялечных спектакляў, у якіх удзельнічалі і дарослыя, і дзеці.

Журы і гледачы годна ацанілі ўсе выступленні апладысментамі і баламі.

У выніку конкурсу званне «Лепшы спектакль» і дыпломы першай ступені атрымалі Народны аматарскі лялечны тэатр «Батлейка» Лідскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры і калектыў гродзенскага Цэнтра рамёстваў «Спадчына».

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.