Вы тут

У Маларыцкім раёне зніклага без вестак мужчыну знайшлі патанулым у меліярацыйным канале


У Маларыцкім раёне ў меліярацыйным канале патануў 61-гадовы мужчына, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Раман Зармаеў.


Цела мужчыны ў меліярацыйным канале каля аграгарадка Хаціслаў заўважылі выпадковыя прахожыя. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, адтуль інфармацыю перадалі ў МНС. Ратавальнікі дасталі з вады патанулага.
Высветлілася, што мужчына з мінулага года лічыўся зніклым без вестак. Па папярэдніх дадзеных, яго смерць не носіць крымінальны характар. Для ўстанаўлення часу і прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Маларыцкі РАСК праводзіць праверку.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».