Вы тут

Генштаб Беларусі: Правакацыі з боку Украіны могуць быць любымі


Правакацыі з боку Украіны могуць быць любымі, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Ігар Кароль.


«Ёсць аб’ектыўныя дадзеныя, што паблізу нашых межаў на Аўруцкім кірунку разгорнутыя амерыканскія станцыі контрбатарэйнай барацьбы. На сённяшні дзень на Ровенскім кірунку Украіна засяродзіла супраць Рэспублікі Беларусь каля 10 тыс. вайскоўцаў. На Аўруцкім кірунку іх 6 тыс., на Чарнігаўскім — 4,5 тыс. Ёсць сярод іх артылерыйскія, узброеныя самымі сучаснымі амерыканскімі сродкамі, і падраздзяленні супрацьпаветранай абароны», — сказаў Ігар Кароль.

Першы намеснік начальніка Генштаба таксама падкрэсліў: «Украінцы мініруюць дарогі, масты на сумежнай тэрыторыі, вядуць узмоцненае патруляванне ўзмоцненымі нарадамі. Усе ўзброеныя, усе з баявой зброяй, таму правакацыі могуць быць любымі».

Прэв’ю: СТБ

Выбар рэдакцыі

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

 140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.