Вы тут

​Вопытам работы з залежнымі людзьмі падзяліліся ўдзельнікі першага рэспубліканскага форуму праваслаўных таварыстваў цвярозасці


Першы рэспубліканскі форум праваслаўных таварыстваў цвярозасці «Цвярозая Беларусь. Велікодныя сустрэчы» адбыўся ў Мінску па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, паведамляецца на сайце БПЦ.


Фота: church.by

Арганізатарам форуму выступіў Каардынацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар святога пакутніка Ваніфатыя.

На форум з’ехаліся прадстаўнікі праваслаўных таварыстваў цвярозасці з Мінска, Мазыра, Гродна і Ліды. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел епархіяльныя каардынатары па працы з алкаголе- і нарказалежнымі людзьмі, псіхолагі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія спецыялізуюцца на папулярызацыі цвярозага і здаровага ладу жыцця.

Мэтай мерапрыемства стала асабістае знаёмства людзей, якія займаюцца цвярозай працай па ўсёй Беларусі, і абмен інфармацыяй аб дзейнасці, што ажыццяўляецца.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся кіраўнік каардынацыйнага цэнтра пратаіерэй Дыянісій Пясецкі. Далей усе ўдзельнікі форуму ў сваіх выступах падзяліліся шырокім і разнастайным практычным вопытам работы з залежнымі людзьмі і іх сваякамі, з актыўнай моладдзю і цяжкімі падлеткамі. Асобны выступ быў прысвечаны працы адзінага ў Беларусі праваслаўнага Цэнтра рэабілітацыі залежных ад алкаголю і наркотыкаў «Анастасіс Сасноўка», аб дзейнасці якога распавёў дырэктар Сцяпан Турбол.

Па выніках мерапрыемства вырашана надаць форуму статус штогадовага і праводзіць яго ў тых епархіях, дзе асабліва патрабуецца дапамога ў развіцці дзейнасці, накіраванай на супрацьдзеянне алкагольнай і наркатычнай пагрозе.

Прэв’ю: church.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.