Новы газаправод плануюць запусціць у Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе, паведамляецца на сайце Міністэрства энергетыкі.
Новы газаправод высокага ціску звяжа газаразмеркавальныя станцыі «Бабруйск» і «Ясень» і дасць магчымасць павысіць надзейнасць газазабеспячэння спажыўцоў Бабруйска і Бабруйскага раёна — а гэта каля 200 прамысловых прадпрыемстваў і больш за 97 тысяч домаўладанняў.
Праект будзе рэалізаваны ў дзве чаргі. Будаўніцтва першай знаходзіцца на завяршальным этапе – будаўнічыя работы выкананы на 90%, зманціравана 13,5 кіламетраў газавых сетак. Другую чаргу праекта запусцяць у трэцім квартале 2022 года.
Увод у эксплуатацыю ўсяго аб’екта запланаваны на 2023 год. Агульная працягласць газаправода складзе 27,4 кіламетра.
Бабруйск з’яўляецца другім па плошчы тэрыторыі і колькасці насельніцтва горадам Магілёўскай вобласці і сёмым у Беларусі. Падача прыроднага газу ў горадзе ў цяперашні час ажыццяўляецца ад адной крыніцы газазабеспячэння (газаразмеркавальнай станцыі «Бабруйск»), у той час як, да прыкладу, у Магілёве — ад трох.
Будаўніцтва новага газаправода дасць магчымасць мінімізаваць рызыкі абмежавання газазабеспячэння спажыўцоў у выпадку аварыйных сітуацый. Істотна падвысіцца надзейнасць газазабеспячэння, у тым ліку такіх прамысловых гігантаў, як ААТ «Белшына», ААТ «Бабруйскаграмаш», Бабруйскай ЦЭЦ-1 1 і ЦЭЦ-2.
Рэалізацыя праекта прадугледжана комплекснай Праграмай мадэрнізацыі вытворчасцей газавай сферы на 2021-2025 гады.
Мы жывём у эпоху татальнага тэлебачання.
Іван Рагацень паўстагоддзя аддаў рабоце ў кіно.
РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.