Вы тут

Ратавальнікі Мінскай вобласці пазмагаліся за першынство


На працягу двух дзён 24 каманды спаборнічалі і ўдасканальвалі прафесійныя навыкі на чатырох асноўных пляцоўках: «Пошукава-ратавальныя работы ва ўмовах прыроднага асяроддзя», «Пошукава-ратавальныя работы ва ўмовах надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару», «Аварыйная разведка і ратаванне пажарных», «Пошукава-ратавальныя работы на акваторыях». Нягледзячы на тое што сітуацыі, у якіх супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях павінны былі праявіць свае здольнасці, былі сімітаваныя, іх дзеянні з’яўляліся самымі што ні ёсць рэальнымі — менавіта так ратавальнікі дзейнічаюць падчас надзвычайнай сітуацыі.


Як расказаў начальнік дзяжурнай змены пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада ўпраўлення Ігар ІВАНСКІ, усе змадэляваныя ў межах спаборніцтваў сітуацыі могуць адбыцца і ў рэальным жыцці. «Ужо даўно ратавальнікі займаюцца ліквідацыяй не толькі пажараў, — заўважыў ён. — Пастаянна развіваецца наша ўзбраенне, тэхніка, ёсць спецыялізаваныя службы. Супрацоўнікі МНС гатовы аказаць дапамогу людзям і падчас дарожна-транспартнага здарэння, і падчас аварыі на хімічна-небяспечным аб’екце, пры абвальванні. Усё абнаўляецца, развіваецца будаўніцтва, а паралельна ўдасканальваецца наша служба, каб, калі спатрэбіцца, аператыўна аказаць дапамогу людзям». 

Падчас спаборніцтваў ратавальнікі прадэманстравалі свой прафесіяналізм пры ліквідацыі аварыі на хімічна-небяспечным аб’екце, аказвалі дапамогу людзям, якія апынуліся пад заваламі, адпрацоўвалі выцягванне пацярпелых з заглыбленага збудавання, спраўляліся з наступствамі ўмоўнага падзення самалёта, шукалі ў лесе чалавека, які заблукаў, ратавалі ўмоўнага пацярпелага на вадаёме. 

— Паласа перашкод няпростая, але ад гэтага не менш цікавая, — адзначылі ўдзельнікі каманды Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. — Як і пры ліквідацыі рэальнай надзвычайнай сітуацыі, поспех залежыць ад каманднай работы. І падчас спаборніцтва не толькі нашы навыкі, а і сяброўства, дапамаглі нам справіцца з праходжаннем гэтага этапу.

У выніку многіх выпрабаванняў у шматбор’і ратавальнікаў Міншчыны перамагла каманда пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада ўпраўлення. Другое месца занялі ратавальнікі Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, трэцяе — у каманды Салігорскага гарадскога раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 

— У аператыўным плане вобласць у нас няпростая, — звяртаючыся да ратавальнікаў, акцэнтаваў увагу начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей ЛАПАНОВІЧ. — Упэўнены, што кожны з вас разумее, што людзі разлічваюць у самых складаных сітуацыях на ваш прафесіяналізм і аператыўнасць. Хачу падзякаваць, што і ў вольны ад службы час вучыцеся нечаму новаму, развівайце свае навыкі, нарошчваеце тэарэтычныя веды. Упэўнены, атрыманы на спаборніцтвах вопыт вы прывезяце ў свае гарнізоны і данесяце яго да калег. 

Вераніка КАНЮТА

Фота МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».