Вы тут

Акадэмія МУС адзначае 64-ю гадавіну з дня ўтварэння


Акадэмія МУС адзначае 64-ю гадавіну з дня ўтварэння.


Кіраўнік навучальнай установы генерал-маёр міліцыі Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ павіншаваў са святам прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікаў, ветэранаў і курсантаў ВНУ, а таксама выказаў удзячнасць за бесперапынную старанную працу, адказныя адносіны да справы і адданасць акадэміі, дзякуючы чаму, па яго словах, яна з’яўляецца сапраўднай кузняй міліцэйскіх кадраў.

Выпускнікі Акадэміі МУС сёння ўзначальваюць шматлікія міністэрствы і ведамствы, займаюць ключавыя дзяржаўныя пасты. Многія выпускнікі, працуючы ў органах унутраных спраў і іншых сілавых ведамствах, уносяць важкі ўклад у захаванне міру і спакою ў нашай краіне.
Установа адукацыі тройчы запар станавілася лаўрэатам конкурсу на саісканне Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці. Многія прадстаўнікі Акадэміі МУС удастоены высокіх дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў, запатрабаваныя як эксперты і прафесіяналы. 

— Мы ўзялі курс на дынамічнае развіццё, узмацненне практычнага складніка адукацыйнага працэсу, пашырэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, абнаўленне і стварэнне новых вучэбных палігонаў, — адзначыў Аляксандр Васільеў. — Інфармацыйныя тэхналогіі, эфектыўная рэалізацыя дзейнасці, шырокія міжнародныя сувязі і спартыўныя дасягненні робяць акадэмію буйным навучальным, навукова-метадычным і навукова-даследчыцкім комплексам. Разам з тым міліцэйская альма-матэр застаецца вернай традыцыям органаў унутраных спраў. Менавіта таму для нас асаблівае значэнне мае захаванне гістарычнай памяці, увекавечванне падзвігу і заслуг нашых ветэранаў, супрацоўнікаў і выпускнікоў. 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?