Вы тут

У Баранавічах знойдзены артылерыйскія снарады


Супрацоўнікі МНС паведамілі ў дзяжурную частку АУС Баранавіцкага гарвыканкама аб тым, што 59-гадовы жыхар горада падчас шпацыру ў лесапаласе недалёка ад вуліцы Фралянкова заўважыў прадметы, падобныя на боепрыпасы.


Спецыялісты сапёрнай групы в/ч 7404, якія прыбылі на месца, ідэнтыфікавалі фрагменты. Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС, імі аказаліся 112 37-мм артылерыйскіх снарадаў, 4 30-мм артылерыйскіх снарадаў, 22 23-мм артылерыйскіх снарадаў і адзін запал да гранаты. Усе боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Ваеннаслужачыя абследавалі тэрыторыю на прадмет наяўнасці іншых выбуховых прыстасаванняў. Боепрыпасаў больш не знойдзена.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».