Вы тут

Школьніца са сваім каханым абакралі грамадзяніна Туркменістана


Заяву аб знікненні маёмасці на суму амаль 4 тысячы рублёў прынёс у Першамайскі РАУС 26-гадовы грамадзянін Туркменістана. Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, ён расказаў, што рыхтаваўся да паездкі ў Мінск і склаў у сумку для ноўтбука грошы ў суме 500 долараў 50 еўра, два мабільныя тэлефоны, сярэбраны пярсцёнак і ланцужок, а таксама залаты пярсцёнак з дыяментам.


Рэчы ён не пакінуў дома, а прыхаваў на цокальным паверсе шматпавярхоўкі, у якой жыў. Сам адправіўся на сустрэчу са знаёмай, а калі вярнуўся літаральна праз 20 хвілін, часовае сховішча аказалася пустым.

Міліцыянеры ўстанавілі асобы падазраваных. Імі аказалася 14-гадовая васьмікласніца і яе 17-гадовы прыяцель. Маладыя людзі вырашылі зладзіць рамантычную сустрэчу бліжэй да даху дома. Па дарозе знайшлі сумку і вельмі ўзрадаваліся яе змесціву.

Па словах закаханых, пасля таго, як забралі рэчы, аднеслі іх дадому да хлопца. Маці апошняга не ўзрадавалася знаходцы і прымусіла парачку сысці з дому. Далейшы лёс упрыгожванняў і грошай зараз трэба будзе высветліць праваахоўнікам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?