Вы тут

Шырокая грашовая маса ў Беларусі за красавік скарацілася на 8,6 працэнта


Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 мая склала Br51,228 млрд, скараціўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 красавіка на 8,6 працэнта, паведамляе БелТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.


Аб’ём наяўных грошай у абароце за красавік павялічыўся да Br5,592 млрд (на 1,9 працэнта).

Пераводныя дэпазіты зменшыліся на 0,7 працэнта — да Br6,703 млрд.

Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні склалася на ўзроўні Br22,948 млрд, павялічыўшыся за красавік на 0,27 працэнта.

Аб’ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за красавік вырас да Br1,791 млрд (на 2,5 працэнта).

Рублёвая грашовая маса павялічылася за мінулы месяц на 0,43 працэнта і на 1 мая склала Br24,739 млрд.

Дэпазіты ў замежнай валюце знізіліся на 15,3 працэнта, склаўшы Br25,534 млрд.

Превью: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.