Вы тут

МЗС КНР: ЗША парушаюць дзейныя механізмы кантролю над узбраеннямі


Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў «Даклад аб кантролі над узбраеннямі-2022», у якім абвінаваціў Кітай у незахаванні мараторыя на ядзерныя выпрабаванні і абяцанняў наконт нераспаўсюджання кіраваных снарадаў. Акрамя гэтага, Вашынгтон паставіў пад сумненне выкананне КНР «Канвенцыі аб біялагічнай зброі». У сувязі з гэтым, афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Ван Вэньбінь адзначыў, што Злучаныя Штаты штогод ствараюць так званыя «даклады аб кантролі над узбраеннямі», умешваючыся ў палітычныя меры і практыку іншых дзяржаў у галіне кантролю і нераспаўсюджвання зброі, і абсурдна называючы сябе «ўзорнай мадэллю» ў гэтай сферы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Выканаўчы дырэктар Кітайскага інстытута сучасных міжнародных адносін Лю Чун у інтэрв’ю замежнаму выданню газеты «Жэньмінь жыбаа» адзначыў, што неабгрунтаваныя абвінавачанні ЗША ў адрас КНР непрымальныя. Напрыклад, Кітай выконвае палажэнні Рэжыму кантролю за ракетнымі тэхналогіямі (MTRC), кіруе экспартам уласных ракет і спадарожных кампанентаў, стаўшы членам гэтага механізма. Аднак Злучаныя Штаты, з аднаго боку, працяглы час выступалі супраць уступлення Кітая ў гэтую структуру, а, з другога, скардзіліся на тое, што ў іх недастаткова інфармацыі, каб даведацца, ці выконвае Пекін усе неабходныя патрабаванні і палажэнні.

«Абвінавачванні ЗША ў адрас Кітая з’яўляюцца выдуманымі», — заўважыў Ван Вэньбінь.У апошнія некалькі гадоў КНР прымала актыўны ўдзел у працэсе разгляду «Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі», «Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксічнай зброі і аб іх знішчэнні», «Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі», прасоўвала перамовы аб падпісанні юрыдычных дакументаў у галіне кантролю над узбраеннямі ў касмічнай прасторы, апублікавала «Глабальную ініцыятыву па бяспецы дадзеных», падала ААН дакумент з пазіцыяй па рэгуляванні прымянення штучнага інтэлекту ў ваенных мэтах, унесла важны ўклад ва ўмацаванне і ўдасканаленне міжнароднай сістэмы кантролю над узбраеннямі і яго нераспаўсюджвання, а таксама ў абарону міру і бяспекі на планеце.

Нягледзячы на тое, што ЗША спрабуюць усяляк ачарніць Кітай, яны не могуць схаваць свае праблемы. «Паводзіны ЗША ў галіне кантролю над узбраеннямі і яго нераспаўсюджвання з’яўляюцца надзвычай негатыўнымі, сур’ёзна падрываюць дзейную міжнародную сістэму кантролю над узбраеннямі, а таксама парушылі механізм нераспаўсюджвання зброі», — адзначыў намеснік дырэктара Інстытута сусветнай эканомікі і палітыкі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Цзоў Чжыба. Што тычыцца падрыву нацыянальнай сістэмы кантролю над узбраеннямі, ЗША выйшлі з «Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці», «Дагавора па адкрытым небе», адмовіліся падпісваць «Дагавор аб гандлі зброяй». Акрамя гэтага, Вашынгтон заблакаваў заключэнне пратакола праверкі ў рамках «Канвенцыі аб біялагічнай зброі». ЗША таксама апынуліся адзінай краінай-удзельніцай «Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі», якая не выканала свае абавязацельствы і не знішчыла свае запасы хімічнай зброі.

Што да парушэння механізму нераспаўсюджвання зброі, у 2018 годзе ЗША ў аднабаковым парадку выйшлі з ядзернай здзелкі з Іранам, што зрабіла пагадненне неэфектыўным. Падобная пазіцыя па гэтым пытанні стала прычынай таго, што перамовы па іранскай ядзернай здзелцы ў Вене ідуць без асаблівага поспеху. Згодна з доказамі Расіі, знойдзенымі ва Украіне, Злучаныя Штаты стварылі біялагічныя лабараторыі ва Украіне, ёсць сур’ёзныя падазрэнні ў парушэнні палажэнняў «Канвенцыі аб біялагічнай зброі». ЗША ўзначалілі стварэнне трохбаковага абароннага альянсу з Вялікабрытаніяй і Аўстраліяй (AUKUS), а таксама прадаставілі Аўстраліі — няядзернай краіне — зброевы ядзерны матэрыял. Вашынгтон сур’ёзна падарваў рэжым нераспаўсюджвання зброі.

«Што да мараторыя на правядзенне ядзерных выпрабаванняў, Злучаныя Штаты заклікаюць іншыя краіны спыніць ядзерныя выпрабаванні, аднак самі працягваюць іх», — заўважыў Лю Чун. Дзеянні ЗША сур’ёзна падрываюць глабальны стратэгічны баланс і стабільнасць, перашкаджаюць працэсу кантролю над зброяй і раззбраенню на міжнароднай арэне.

Згодна з дадзенымі, апублікаванымі ЗША, яны кантралююць 336 біялагічных лабараторый у 30 краінах. Яны з’яўляюцца часткай так званай «Праграмы сумеснай біялагічнай дзейнасці», кантралююцца Бюро па памяншэнні абароннай пагрозы ў складзе Міністэрства абароны ЗША, напрамую фінансуюцца і кантралююцца Пентагонам.

Ва ўмовах маніпуляцыі з боку ваенна-прамысловага комплексу глабальныя продажы амерыканскай зброі выраслі насуперак тэндэнцыям. 14 сакавіка гэтага года Стакгольмскі міжнародны інстытут даследаванняў праблем міру апублікаваў справаздачу аб тэндэнцыях продажаў зброі ў свеце, паводле якой за пяць гадоў, з 2017-га па 2021-шы маштаб экспарту ўзбраенняў ЗША павялічыўся на 14%, нягледзячы на тое, што аб’ём сусветнага гандлю зброяй упаў на 4,6% з 2012 па 2016 год, сусветная доля Злучаных Штатаў у гэтым сектары з 32% вырасла да 39%.

«Зараз ЗША з’яўляюцца найбуйнейшым у свеце экспарцёрам зброі. А адмена раней падпісанага Вашынгтонам „Пагаднення аб гандлі зброяй“ ужо сведчыць аб тым, што Злучаныя Штаты вінаватыя ў распаўсюджванні ракетнага ўзбраення ў свеце», — адзначыў Лю Чун. У апошнія гады ваенныя выдаткі ЗША дасягнулі рэкорднага ўзроўню. 16 сакавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў федэральны бюджэт на 2022 фінансавы год, у якім выдаткі на абарону дасягнулі 782 млрд. долараў, што на 5,6% больш чым летась. 28 сакавіка адміністрацыя Байдэна прадставіла Кангрэсу ЗША праект бюджэту на 2023 фінансавы год, у тым ліку абаронны бюджэт. Згодна з гэтым праектам, чакаецца, што налета агульны абаронны бюджэт ЗША складзе 813,3 млрд. долараў, упершыню ў гісторыі перавысіць адзнаку ў 800 млрд. долараў.

За высокімі ваеннымі выдаткамі ЗША стаяць іх частыя знешнія ваенныя інтэрвенцыі. Паводле статыстычных дадзеных часопіса Smithsonian, з 2001 года ваенныя аперацыі Злучаных Штатаў пад маркай «барацьбы з тэрарызмам» ахапілі каля 40% краін у свеце. Па дадзеных праекта «Цана вайны» Універсітэта Браўна, гэтыя так званыя «антытэрарыстычныя» войны ўжо забралі жыцці больш за 800 тысяч чалавек, пакінулі без прытулку 38 мільёна, на гэтыя ваенныя дзеянні былі выдаткаваны звыш 8 трлн. долараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.