Вы тут

Лукашэнка: Аднапалярная сістэма светаўладкавання незваротна адыходзіць у мінулае


Аднапалярная сістэма светаўладкавання незваротна адыходзіць у мінулае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 мая ў Маскве на сустрэчы лідараў краін АДКБ, паведамляе БелТА.


«Сённяшняя сустрэча праходзіць у няпросты час, як толькі што Уладзімір Уладзіміравіч сказаў. Час перадзелу свету. Аднапалярная сістэма светаўладкавання незваротна адыходзіць у мінулае. Аднак калектыўны Захад вядзе жорсткую барацьбу за захаванне сваіх пазіцый. У ход ідуць усе сродкі, у тым ліку ў зоне адказнасці нашай арганізацыі. Ад бразгання натаўскай зброяй каля нашых заходніх граніц да развязанай супраць нас, у першую чаргу супраць Расіі і Беларусі, поўнамаштабнай гібрыднай вайны», — сказаў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што НАТА агрэсіўна нарошчвае мускулы, зацягваючы да сябе ў сеткі яшчэ нядаўна нейтральныя дзяржавы — Фінляндыю і Швецыю. «Дзейнічае па прынцыпе „хто не з намі, той супраць нас“. Крывадушна прадаўжае дэклараваць сваю абарончую накіраванасць. На гэтым фоне кантрастам выглядае сапраўды абарончая і міралюбная пазіцыя АДКБ», — адзначыў беларускі лідар.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?