Вы тут

Іванец аб падыходах да арганізацыі школьных экзаменаў


Усе падыходы да арганізацыі школьных экзаменаў у гэтай выпускной кампаніі захаваны. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на міністра адукацыі Андрэя Іванца.


«Цяпер у школах ідзе актыўная падрыхтоўка да выпускных экзаменаў, заканчваецца чарговы навучальны год. Гэта хвалюючая пара і для вучняў, і для бацькоў. Кожны выбірае свой далейшы шлях, установу адукацыі, у якую ён рыхтуецца паступіць. Першы крок — гэта выпускныя экзамены ў школах. Усе падыходы, якія ў нас традыцыйна склаліся да выпускных экзаменаў, будуць у бягучай выпускной кампаніі захаваны. Таму жадаю ўсім поспеху пры паступленні ў нашы ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі», — сказаў міністр.

Андрэй Іванец адзначыў, што наступны навучальны год будзе поўны рознымі новаўвядзеннямі. «З 2023 года будзе ўведзены цэнтралізаваны экзамен. Гэта закране абсалютна ўсіх выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Работа цяпер актыўна вядзецца: метадысты распрацоўваюць адпаведныя заданні, рыхтуюцца пункты здачы цэнтралізаванага экзамену», — праінфармаваў ён.

Міністр адукацыі наведаў урок «Лёс маёй сям’і — гісторыі маёй краіны» ў мінскай гімназіі нумар 24. У час урока дзеці дзяліліся гісторыямі сваіх сем’яў, расказвалі аб лёсах старэйшых сваякоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».