Вы тут

Электронныя стасункі і суперсэрвісы лічбавага форуму #GBC


Прэзентацыя найноўшых дасягненняў і праектаў Беларусі ў сферы лічбавай трансфармацыі на шляху стварэння электроннага ўрада адбудзецца 18—19 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы падчас ІІ Міжнароднага лічбавага форуму #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне). Эксперты, у прыватнасці, раскажуць пра ўкараненне ІD-картак, стварэнне праактыўных паслуг і суперсэрвісаў, а таксама паведамяць аб інфармацыйнай бяспецы, цэнаўтварэнні і перавагах воблачных рашэнняў над лакальнымі.


25 мільёнаў лічбавых паслуг за чатыры месяцы

Эксперты, як і летась, разглядаюць форум як дыялогавую пляцоўку для ўмацавання супрацоўніцтва і пошуку новых рашэнняў ва ўзаемадзеянні дзяржавы, бізнесу і грамадзян. Аднак сёлета яго межы павялічацца да сямі тэматычных секцый замест адной, якія, да таго ж, можна будзе «наведаць» падчас анлайн-трансляцыі на сайце форуму, абяцаюць арганізатары. Цікавай разынкай стане і ўзнагароджанне найлепшага «Рэгіёна лічбавых магчымасцяў», назву якога пакуль трымаюць у сакрэце.

— Тэматыкай секцый стане галіновая лічбавізацыя, рашэнні для разумнага горада і разумнага дома, інфармацыйнай бяспекі і шэраг цікавых рашэнняў у банкаўскай сферы, — падкрэсліў Аляксей ЦЫМБАЛАЎ, дырэктар Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам.

У галіне развіцця электронных паслуг і сэрвісаў Беларусь дасягнула такога ўзроўню, якім краіна ўжо можа падзяліцца, у тым ліку з замежнымі партнёрамі. Гэта стала відавочным па выніках яшчэ леташняга форуму, які стаў вельмі паспяховым і выклікаў вялікую цікавасць у беларускіх і замежных гасцей. Гэткая ж увага чакаецца і сёлета, а ганарыцца нам ёсць чым, заўважыў Раман ГРАДУСАЎ, дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг:

— Паспяхова функцыянуе шэраг дзяржаўных інфармацыйных сістэм і рашэнняў, якія забяспечваюць камфортны электронны дыялог дзяржавы, бізнесу і грамадзян. Гэта, прынамсі, сістэма міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржорганаў краіны, да якой падключана ўжо больш як 90 % арганізацый рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў (больш як 15 тысяч абанентаў). Дзяржаўная сістэма кіравання адкрытымі ключамі па праверцы электроннага лічбавага подпісу. А таксама агульнадзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, дзякуючы якой за чатыры месяцы на адзіным партале электронных паслуг грамадзянам і бізнесу было аказана больш за 25 млн паслуг (летась за ўвесь год іх было крыху больш за 17 млн).

Акцэнт

Сістэму аказання паслуг, якая цяпер працуе па заяўляльным прынцыпе, у перспектыве хочуць вывесці на выяўленчы, калі яна сама будзе нагадваць чалавеку, што яму трэба зрабіць. Напрыклад пры змене месца жыхарства сістэма нагадае пра неабходнасць заключыць дагаворы з камунальнымі службамі, вылучыць месца ў дзіцячым садку і дапаможа з іншымі пытаннямі, падзяліўся «электроннымі» планамі дырэктар цэнтра.

Эксперты падкрэслілі, што развіццю адміністрацыйных працэдур для грамадзян надаецца пільнае значэнне. Сёлета ў краіне мяркуюць перавесці ў электронны выгляд 131 адміністрацыйную працэдуру, а да 2025-га — каля 700. Пры гэтым акцэнт будзе зроблены на працэдуры ў сферы аховы здароўя і адукацыі.

На форуме эксперты раскажуць пра інфраструктуру, якая дазваляе здзяйсняць лічбавізацыю розных сфер жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства, паабяцаў Алег СЯДЗЕЛЬНІК, генеральны дырэктар Беларускіх воблачных тэхналогій:

— На такіх мерапрыемствах раскрываецца праблематыка, на экспертным узроўні абмяркоўваюцца варыянты рашэння задач, якія стаяць перад арганізацыямі. За дзесяць гадоў мы ўвялі ў эксплуатацыю больш за пяць тысяч базавых станцый сеткі чацвёртага пакалення. А звыш дзвюх тысяч юрыдычных асоб ужо карыстаюцца тэхналогіямі воблачных вылічэнняў. На форуме спецыялісты засяродзяць увагу на пытаннях кібербяспекі для прадухілення падобных атак.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Нерухомасць і грошы. Як падрыхтаваць кватэру, каб выгадна яе прадаць

Нерухомасць і грошы. Як падрыхтаваць кватэру, каб выгадна яе прадаць

Вось вы і вырашылі развітацца са сваёй кватэрай?

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.