Вы тут

Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Маскве абмеркавалі тры комплексы пытанняў. Падрабязнасці


На палях саміту АДКБ у Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу. Яна доўжылася 40 мінут, паведамляе БелТА.


Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тры комплексы пытанняў.

Першы — сумесная работа беларусаў і расіян па імпартазамяшчэнні.

Другое пытанне — перавалка грузаў Беларусі ў партах Расіі і будаўніцтва беларускага порта пад Санкт-Пецярбургам, у раёне порта Бронка.

Трэці блок — шэраг пытанняў абаронна-прамысловага комплексу. У прыватнасці, сумесная работа ў галіне ракетабудавання і па іншых напрамках.

Прэзідэнты дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядуць асобную сустрэчу па ўсім спектры тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва і выкананні ўрадамі дзвюх краін даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».